Стынг супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Стынг, які наведаў Менск з канцэртам 18 верасьня ў межах свайго сусьветнага туру, падтрымаў намаганьні праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. «Час гэта зьмяніць», — сказаў Стынг у сваім відэазвароце.
→Стынг ператварыў «Мінск-Арэну» ў філярмонію

У поўнай залі спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна» было па-тэатральнаму ўрачыста. Арэну густа ўсеялі шэрагамі крэслаў, ператварыўшы ў партэр. Шыкоўны гук, сьвятло, аркестар і па-джэнтэльмэнску сьціплы Стынг. Ад убачанага й пачутага менская публіка часам спазьнялася з аплядысмэнтамі, і моўчкі, нібы зьбянтэжана ад такой блізкай сустрэчы з кумірам, назірала за падзеямі на дынамічнай стылёва аздобленай сцэне.
→Над канцэртам Стынга будзе працаваць дзьвесьце чалавек з трох кантынэнтаў
3-га верасьня стартавала доўгачаканая эўрапейская частка тура Стынга, а значыць, і падрыхтоўка да прыезду зоркі ў Беларусь таксама выйшла на фінішную прамую. Ужо вядома, што музыка і яго каманда прыляцяць у Менск зь Вільні на асабістым самалёце, а астатнія ўдзельнікі тура прыедуць на аўтобусах: у двух разьмесьцяцца музыканты аркестра і яшчэ ў чатырох тэхнікі, якія адказваюць за арганізацыю шоў.
→18.09 — Стынг у «Мінск-Арэне» (+відэазварот)

У межах сусьветнага туру «Symphonicity» 18 верасьня ў «Мінск-Арэне» выступіць легендарны Стынг у суправаджэньні Каралеўскага філярманічнага аркестру. І хоць зараз музыка адпачывае пасьля аншлягавых выступаў у ЗША і Канадзе, Стынг знайшоў хвілінку, каб асабіста павітаць сваіх беларускіх прыхільнікаў.
→Стынг прыедзе ў Менск у суправаджэньні 100 чалавек

18 верасьня з канцэртам у межах сусьветнага турнэ Менск наведае Стынг у суправаджэньні Каралеўскага філярманічнага аркестру. Самыя вядомыя творы музыкі прагучаць у «Мінск-Арэне», дзе адмыслова пад канцэрт усе месцы будуць сядзячыя — без танцпляцу. Пра асаблівасьці адзінага на постсавецкай прасторы канцэрту Стынга з праграмай «Symphonicity» распавялі на прэс-канфэрэнцыі арганізатары.
