18.09 — Стынг у «Мінск-Арэне» (+відэазварот)

У межах сусьветнага туру «Symphonicity» 18 верасьня ў «Мінск-Арэне» выступіць легендарны Стынг у суправаджэньні Каралеўскага філярманічнага аркестру. І хоць зараз музыка адпачывае пасьля аншлягавых выступаў у ЗША і Канадзе, Стынг знайшоў хвілінку, каб асабіста павітаць сваіх беларускіх прыхільнікаў.

У ліпені выйшаў новы альбом сьпевака — «Symphonicities», частку песень зь якога Стынг выканае і ў Менску. Усе 12 кампазыцыяў былі запісаныя адмыслова для тура «Symphonicity», які распачаўся 2 чэрвеня ў канадзкім Ванкувэры. Квіткі на 40 канцэртаў у Паўночнай Амэрыцы ўжо цалкам раскупленыя. Эўрапейская частка тура пачнецца 3 верасьня канцэртам у Осла. Менск стане пятай пляцоўкай у Эўропе, што прыме Стынга з Каралеўскім філярманічным аркестрам.

У цэлым арганізатары канцэрту чакаюць прыезду са Стынгам каля 100 чалавек — толькі каралеўскі аркестар пад кіраўніцтвам Стывэна Мэркурыо налічвае 50 асобаў. Да таго ж канцэрт Стынга абслугоўвае вялікая каманда тэхнікаў — болей 40 чалавек. Арганізатары канцэрту плянуюць сабраць на доўгачаканае шоў да 13 тыс. гледачоў.

Прыкладны сэт-ліст шоў «Symphonicity»

  • Lose My Faith
  • Englishman in New York
  • Every Litte Thing She Does Is Magic
  • Roxanne
  • Straight To My Heart
  • Russians
  • Fields of Gold
  • I Hung MY Head
  • Shape of My Heart
  • Why Should I Cry For You
  • Whenever I Say Your Name
  • When We Dance
  • Message in A Bottle
  • Next to You

    антракт 20 хвілінаў

  • A Thousand Years
  • Tomorrow We\'ll See
  • Moon Over Bourbon Street
  • The End of The Game
  • My Ain True Love
  • All Would Envy
  • Mad About You
  • Ghost Story
  • King of Pain
  • Every Breath You Take

    «на біс»

  • Desert Rose
  • She\'s Too Good For Me
  • Fragile
  • I Was Brought To My Senses

Замова квіткоў: (029) 763 11 11 (МТС), 650 11 33 (Velcom), www.allstars.by. Кошты: ад 200 тыс. рублёў.

13:30, 04/08/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.