ААН абвясьціла конкурс на лепшы дызайн футболкі супраць гвалту да жанчын

Конкурс ладзіцца ў межах кампаніі Генэральнага сакратара ААН «Разам спынім гвалт у дачыненьні да жанчын». Пазмагацца за пляншэтнік Apple iPad 3G могуць хлопцы ва ўзросьце 18–25 гадоў.

Арганізатары конкурсу прапануюць уявіць, як будзе выглядаць сьвет без гвалту над жанчынамі і дзяўчаткамі ды прыдумаць уласны дызайн футболкі для кампаніі «Разам спынім гвалт у дачыненьні да жанчын» («Сообща покончим с насилием в отношении женщин»).

Удзел можа ўзяць любы хлопец ва ўзросьце ад 18 да 25 год зь Беларусі. Для ўдзелу неабходна выслаць працу на адрас info@ostanovinasilie.org. Прымаюцца файлы памерам 650px (шырыня) на 800px (вышыня) і вагой ня болей 250kb (арыгінал спатрэбіцца пазьней). Конкурс праводзіцца з 15 верасьня па 21 кастрычніка.

Пераможца конкурсу па рашэньні журы атрымае ў якасьці прыза пляншэтнік Apple iPad. Другі прыз — партатыўны вінчэсьцер — будзе ўручаны па выніках адкрытага галасаваньня. Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў Інтэрнэт-СМІ. Вынікі конкурсу абвесьцяць 22 лістапада напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні да жанчын.

19:00, 15/09/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.