Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН
Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
→Прэміямі Партыі БНФ уганараваныя Жалезьнічэнка, Вайцюшкевіч і Салаўёў
![Прэміямі Партыі БНФ уганараваныя Жалезьнічэнка, Вайцюшкевіч і Салаўёў](mediashare/w6/tdcd56zfmh6p7d9osenw9b13nq4lal-tmb.png)
15 сакавіка Партыя БНФ абвясьціла ляўрэатаў Прэміі БНФ: бронзавую статуэтку «Пагоні» з рук Лявона Баршчэўскага атрымалі Зьміцер Вайцюшкевіч ды Зьміцер Салаўёў. Трэці ляўрэат — Зьміцер Жалезьнічэнка — знаходзіцца ў войску. Узнагароду яму прывязуць сябры партыі.
→Зьміцер Жалезьнічэнка зьвернецца ў Вярхоўны Суд
![Зьміцер Жалезьнічэнка зьвернецца ў Вярхоўны Суд](mediashare/ou/joipz6ym976tzb1pkgwjkj69dh86g0-tmb.png)
10 красавіка адбылося паседжаньне абласнога касацыйнага суду, які пакінуў папярэдняе рашэньне суда па справе Зьмітра Жалезьнічэнкі правамоцным. Па словах Алы Жалезьнічэнкі, наступным крокам будзе Вярхоўны Суд.
→Зьміцер Жалезьнічэнка будзе зьвяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі
Суд цэнтральнага раёну Гомеля не задаволіў скаргу Алы Жалезьнічэнкі, нягледзячы на важкія аргумэнты абароны. Такім чынам, абскарджваць сваё адлічэньне Зьміцер Жалезьнічэнка працягне ў вышэйшых судовых інстанцыях.
→Зьміцер Жалезьнічэнка працягвае абскарджваць праз суд сваё адлічэньне
![Зьміцер Жалезьнічэнка працягвае абскарджваць праз суд сваё адлічэньне](mediashare/rg/xw5q0rgo4lhzby37xtdz3jws53ys5y-tmb.png)
Сёньня, 5 сакавіка, адбылося судовае слуханьне па зыску Алы Жалезьнічэнкі да Адміністрацыі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту аб неправамерным адлічэньні ейнага сына — Зьмітра Жалезьнічэнкі. Слуханьне працягнецца заўтра. А сёньня Зьміцер даў для Generation.by ацэнку бягучай сытуацыі.
→Суд зьмяніў рашэньне: Зьміцер Жалезьнічэнка застаецца ў войску
![Суд зьмяніў рашэньне: Зьміцер Жалезьнічэнка застаецца ў войску](mediashare/bz/7szn4n05vaoy4r6uqhyzf8ppjju5oc-tmb.png)
«Суд пусьціў каня перад возам», - лічыць праваабаронца Гары Паганяйла. Учора маці Зьмітра Жалезьнічэнкі было адмоўлена ў скарзе на дзеяньні прызыўной камісіі. Таксама чарговым рашэньнем суда быў адменены загад ад першага лютага, па якім прыпынялася рашэньне аб прызыве Зьмітра ў войска. Такім чынам, пакуль Зьміцер застаецца служыць.
→Зьмітра Жалезьнічэнку не адпускаюць з войска, але ён адмовіўся прымаць прысягу
![Зьмітра Жалезьнічэнку не адпускаюць з войска, але ён адмовіўся прымаць прысягу](mediashare/xm/h4o6uvakn3gv7dkf7b6qtwsu3c9emv-tmb.png)
Усе намаганьні маці Зьмітра Алы Жалезьнічэнкі, адвакатаў і праваабаронцаў дамагчыся выкананьня рашэньня аб прыпыненьні прызыву ў войска Зьмітра на дадзены момант плёну не далі - дахаты яго не адпусьцілі. Вайскоўцы спасылаюцца на тое, што рашэньне прынятае 1 лютага, а прызыўная камісія завершылася 31 студзеня. 9 лютага Зьміцер Жалезьнічэнка адмовіўся прымаць прысягу.
→Рашэньне аб прызыве Зьмітра Жалезьнічэнкі ў войска прыпыненае яшчэ 1 лютага
Сёньня ў судзе маці Зьмітра Жалезьнічэнкі даведалася, што ад 1 лютага быў падпісаны загад аб прыпыненьні рашэньня аб прызыве на вайсковую службу яе сына, аб гэтым яна паведаміла Generation.by. Акалічнасьці зараз высьвятляюцца.
→Во славу Родины: «Дима Железниченко как зеркало несостоявшейся «васильковой революции»
![Во славу Родины: «Дима Железниченко как зеркало несостоявшейся «васильковой революции»](mediashare/oj/2i362rsf52s2ssy22h0xx42gga044u-tmb.png)
Сёньня зранку Зьмітра Жалезьнічэнку адвезьлі назад у частку. Пра гэта нам паведамілі на прапускным пункце вайсковага шпіталю. Пасьля хвілін 20 перамоваў і пошукаў Зьмітра на КПП нам паказалі газэту «Во славу Родины»: «Вы этого Железниченко ищете? Тогда уходите отсюда! Его тут нет». У сёньняшнім нумары газэты «Диме Железниченко» адвялі галоўную старонку, з працягам на апошняй. Прыводзім самыя кранальныя радкі вайсковага журналіста Андрэя Максімава пра «политического призывника», «жертву деструктивной деятельности» ды «выбор белорусского народа».
→Зьмітру Жалезьнічэнку пагражае крымінальная справа
![Зьмітру Жалезьнічэнку пагражае крымінальная справа](mediashare/a2/69hny6osyyrdpum33tfo54x7j7r4tw-tmb.png)
Зьміцер Жалезьнічэнка знаходзіцца ў аддзяленьні кардыялёгіі вайсковага шпіталя ў Менску.
![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)