Зьмітру Жалезьнічэнку пагражае крымінальная справа

­Зьміцер Жалезьнічэнка­ знаходзіцца ў аддзяленьні кардыялёгіі вайсковага шпіталя ў Менску. З-за карантыну наведваць яго­ забаронена. Зараз ён праходзіць інтэнсіўныя мэдыцынскія агляды. За сьвядомую шкоду здароўю — Зьміцер пяты дзень трымае галадоўку — яму пагражае крымінальная ­адказнасьць.

 

Карэспандэнту Радыё «Свабода» Алегу Грудзіловічу ўсё ж удалося нядоўга пагутарыць са Зьмітром.

З-за стрэсаў і падвышанага ціску ў Зьмітра ўвесь час баліць галава. Ягоным здароўем асабіста займаецца галоўны доктар шпіталю. Усе неабходныя абсьледаваньні Зьміцер мусіць прайсьці за два дні — не выключана, што заўтра яго адправяць назад у частку.

Паколькі Зьміцер афіцыйна зацьвердзіў, што наўмысна трымае галадоўку, яму пагражае адказнасьць па артыкуле 447 Крымінальнага кодэксу — ухіленьне ад вайсковай службы праз наўмыснае калецтва ці іншым спосабам. Камандзір вайсковай часткі можа завесьці супроць яго справу.

У прэсавай службе Міністэрства абароны паведамілі, што справы на Жалезьнічэнку пакуль не завялі, зараз праводзіцца праверка, таму Жалезьнічэнку і накіравалі ў шпіталь.

Падрабязьней чытайце на Радыё «Свабода» 

Ф­ота Радыё «Свабода»­

­
17:37, 29/01/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.