Зьміцер Жалезьнічэнка зьвернецца ў Вярхоўны Суд

10 красавіка адбылося паседжаньне абласнога касацыйнага суду, які пакінуў папярэдняе рашэньне суда па справе Зьмітра Жалезьнічэнкі правамоцным. Па словах Алы Жалезьнічэнкі, наступным крокам будзе Вярхоўны Суд.

­


Зьміцер Жалезьнічэнка ў войску. Фота «Моладзь БНФ»

«Я ведала, што суд прыме такое рашэньне. Ілюзій не было. Але надзея была. А зараз…»

У голасе Алы Жалезьнічэнкі, маці двойчы адлічанага Зьмітра Жалезьнічэнкі, які зараз праходзіць службу ў вайсковай частцы Жлобіну, ужо не чуваць былога аптымізму.

Ад імя свайго сына Ала Жалезьнічэнка намагаецца праз суд даказаць незаконнасьць паўторнага адлічэньня Зьмітра з Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Пасьля першага адлічэньня суд аднавіў Зьмітра на вучобу, але не без намаганьняў рэктара ГДУ Аляксандра Рагачова Зьміцер быў з парушэньнямі паўторна адлічаны.

У спробах аднавіць справядлівасьць у судзе Зьміцер Жалезьнічэнка амаль дайшоў да Вярхоўнага Суду. Учора за 10 хвілін абласны касацыйны суд разгледзіў заяву маці Зьмітра — і пакінуў рашэньне папярэдняга суда бяз зменаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0561 seconds.