Зьміцер Жалезьнічэнка працягвае абскарджваць праз суд сваё адлічэньне

Сёньня, 5 сакавіка, адбылося судовае слуханьне па зыску Алы Жалезьнічэнкі да Адміністрацыі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту аб неправамерным адлічэньні ейнага сына — Зьмітра Жалезьнічэнкі. Слуханьне працягнецца заўтра. А сёньня Зьміцер даў для Generation.by ацэнку бягучай сытуацыі.­

 

«Мяркуючы па стаўленьні судзьдзі (Жанны Андрэйчык), па ейных пытаньнях, гэтым разам я на посьпех асабліва не разьлічваю. Але паўтаруся — толькі гэтым разам», — распавёў Зьміцер па тэлефоне.

Таксама Зьміцер пасьпеў паведаміць, што адчувае пэўны ціск з таго, што не прыняў прысягі: прыходзіцца ўвесь час пісаць тлумачэньні.

Сур’ёзна Зьміцер паставіўся да заявы міністра абароны Леаніда Мальцава:

«Калі ёсьць жаданьне ў кагосьці чуць каманды на беларускай мове — няма праблем. Ён атрымае такія ўмовы службы. Проста ён адзіны, а дзеля яго аднаго няма сэнсу. Быў бы такіх хаця б узвод, — без праблем. Дайце мне кнігу».

Калі выключэньне Зьмітра з «выключэньня» стане «правілам», то беларускамоўныя жаўнеры будуць прасіць адправіць іх у ягоную частку.

Дарэчы, позвы ў ваенкамат ужо атрымалі нядаўна выключаныя студэнты Франак Вячорка і Антон Каліноўскі.

Якім чынам будзе разьвівацца справа Зьмітра Жалезьнічэнкі, прадказаць цяжка. У гутарцы з Generation.by праваабаронца Гары Паганяйла зрабіў акцэнт на грамадзкай салідарнасьці і няспыннай увазе з боку СМІ — толькі пры такіх умовах магчымы станоўчы вынік. На сёньняшнім слуханьні, па словах Зьмітра, была поўная заля людзей, па большасьці з Гомеля.

Фота Моладзь БНФ

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0869 seconds.