Беларусь — у сусветных лідэрах па росце спажывання наркотыкаў

Беларусь за апошнія гады стала адным з сусветных лідэраў па долі насельніцтва, якая ўжывае наркотыкі шляхам ін’екцый. Гэтая, а таксама іншыя несуцяшальныя для нашай краіны высновы ўтрымлівае Сусветная справаздача па наркотыках, прадстаўленая ў Вене Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці.
→Студэнты амерыканскага «ўніверсітэту марыхуаны» пачалі заняткі

У ЗША адкрыўся ўніверсітэт марыхуаны, які рыхтуе спецыялістаў толькі ў адной галіне: вырошчванні канопляў. На шчасце для ягоных стваральнікаў, у некаторых амерыканскіх штатах наступіў легалайз, і за вырошчванне травы цяпер не садзяць, а ставяць добрыя адзнакі.
→Студэнты-гуманітарыі больш цікавяцца наркотыкамі, чым «тэхнары»

Студэнты гуманітарных і мастацкіх ВНУ ўжываюць наркотыкі значна часцей за студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў. Пры гэтым у некаторых расейскіх універсітэтах амаль кожны трэці студэнт спрабаваў наркотыкі.
→За 0.42 грамы гашыша студэнту пагражае 5 гадоў

АМАП транспартнай міліцыі схапіў на менскім вакзале хлопца за тое, што ў яго было паўграмы гашышу. Цяпер хлопцу, якія аказаўся студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, пагражае немалы тэрмін зняволення.
→Вечарынку на Дзень студэнта ў Брэсцкай вобласці перарваў АМАП

Сёння міліцыя Берасця заявіла аб існаванні «групы маладых людзей у 170 чалавек, якія ладзяць „амерыканскія вечарыны“». Паводле міліцыі, вечарыны «ўяўляюць сабой збор моладзі ў арэндаваным памяшканні, дзе праводзіцца „тэматычная вечарына“, ці, па-простаму, дыскатэка».
→У некалькіх штатах ЗША легалізавалі марыхуану

У штатах Каларада, Вашынгтон і Арэгон прайшлі рэферэндумы аб легалізацыі марыхуаны. Цяпер у гэтых рэгіёнах Злучаных Штатаў Амерыкі з’явіцца індустрыя вырошчвання і продажу марыхуаны для забаўляльных мэтаў. Акрамя гэтага, у трох штатах ЗША большасць выбарцаў прагаласавала за дазвол аднаполых шлюбаў.
→Беларускія студэнты наладзілі перапродаж кітайскіх наркотыкаў, замоўленых у Інтэрнэце

У Магілёве арыштаваная група студэнтаў, што ў мясцовых ВНУ наладзіла продаж сумесі канопляў і сынтэтычных наркотыкаў, якія набываліся празь Інтэрнэт у Кітаі. Забароненыя ў Беларусі наркотыкі лёгка траплялі ў краіну, не выклікаючы пытаньняў у мытні.
→У Галяндыі «моцныя» каноплі прыраўняюць да какаіну

Улады Нідэрляндаў маюць намер увесьці больш жорсткія абмежаваньні на продаж моцнадзейных гатункаў марыхуаны ў кавашопах. Гэтыя меры яшчэ болей ускладняць жыцьцё аматарам канопляў у гэтай ліберальнай краіне.
→Кожны шосты беларускі студэнт спрабаваў наркотыкі

Паводле ананімнага апытаньня Міністэрства аховы здароўя, 73 тысячы беларускіх студэнтаў хаця б раз у жыцьці спрабавалі наркотыкі. Прычым 2.6 тысячы зь іх прызнаюцца, што наркотыкі ўжываюць увесь час. Самы папулярны наркотык у студэнтаў — каноплі.
→17-гадоваму пінчуку далі 8 гадоў за грам канопляў

Навучэнца пінскай вучэльні пасадзілі на 8 гадоў за спробу зарабіць 20 тысячаў на продажы 1.28 грамаў канопляў. Суд палічыў хлопца вінаватым у незаконным абароце наркотыкаў.
→