17-гадоваму пінчуку далі 8 гадоў за грам канопляў

Навучэнца пінскай вучэльні пасадзілі на 8 гадоў за спробу зарабіць 20 тысячаў на продажы 1.28 грамаў канопляў. Суд палічыў хлопца вінаватым у незаконным абароце наркотыкаў.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на памочніка пракурора Брэсцкай вобласьці, навучэнца прафэсійнага ліцэю горада Пінска прыгаварылі да 8 гадоў выхаваўчай калёніі за спробу продажы 1.28 грамаў марыхуаны на тэрыторыі мясцовага мэдыцынскага каледжу. Як высьветліла сьледзтва, агулам хлапец валодаў 2.28 грамамі рэчыва, якія набыў у неўсталяванай асобы.


Становішча пінчука абцяжаранае тым, што злавілі яго на тэрыторыі адукацыйнай установы. Фота Пінскага мэдыцынскага каледжу vkontakte.ru

Хлопца затрымалі пры спробе продажу. Міліцыя кажа, што ў гэты момант ён знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’яненьня.

15 лютага судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла касацыйную скаргу асуджанага і пакінула прысуд пінскага суду бязь зьменаў. Цяпер хлопец рызыкуе праседзець у турме да 25 гадоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.