За 0.42 грамы гашыша студэнту пагражае 5 гадоў

АМАП транспартнай міліцыі схапіў на менскім вакзале хлопца за тое, што ў яго было паўграмы гашышу. Цяпер хлопцу, якія аказаўся студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, пагражае немалы тэрмін зняволення.

Неназванага хлопца 1993 году нараджэння затрымалі ў электрацыі Мінск-Пухавічы, калі тая стаяла на менскім вакзале. Для затрымання студэнта спатрэбіўся АМАП транспартнай міліцыі. Амапаўцы канфіскавалі ў яго 0.42 г. гашышу, паведамляе БелТА.

У дачыненні да маладога чалавека, які жыве ў Менскім раёне, распачатая крымінальная справа артыкуле «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў» Крымінальнага кодэксу. Паводле яе студэнт можа быць пазбаўлены волі на пяць гадоў. Цяпер хлопец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0576 seconds.