У некалькіх штатах ЗША легалізавалі марыхуану

У штатах Каларада, Вашынгтон і Арэгон прайшлі рэферэндумы аб легалізацыі марыхуаны. Цяпер у гэтых рэгіёнах Злучаных Штатаў Амерыкі з’явіцца індустрыя вырошчвання і продажу марыхуаны для забаўляльных мэтаў. Акрамя гэтага, у трох штатах ЗША большасць выбарцаў прагаласавала за дазвол аднаполых шлюбаў.


Канаплянае поле ў Каліфорніі, ЗША. Фота JORGE DUENES, REUTERS

Як паведамляе Reuters, у трох штатах ЗША на захадзе краіны праз рэферэндум было фактычна дазволенае ўжыванне марыхуаны. У Вашынгтоне і Каларада кожнаму чалавеку, старэйшаму за 21 год, можна будзе мець не болей за 28.5 грамы канопляў. А ў Арэгоне не будзе ніякіх абмежаванняў на колькасць слабанаркатычнага рэчыва, якую можна захоўваць.

Акрамя гэтага ў трох штатах дазволеная індустрыя вырошчвання і продажу канопляў. Праўда, у штаце Вашынгтон вырошчваць «траву» ўласнымі сіламі забароняць.

Нягледзячы на тое, што ў 17 штатах ЗША вырошчванне канопляў дазволенае ў медыцынскіх мэтах, папраўкі ў заканадаўства, прынятыя на рэферэндумах, супярэчаць федэральнаму заканадаўству краіны.


Студэнты Каліфорніі вітаюць перамогу Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Фота www.dailycal.org

Змены ў заканадаўстве былі прынятыя ў час усеагульных выбараў, што праходзілі ў ЗША 6 лістапада. На іх, акрамя прэзідэнта Барака Абамы, што пераабраны на другі тэрмін, перамогу займелі прыхільнікі аднаполых шлюбаў.

Праз рэферэндумы ў штатах Мэн і Мэрыленд гомасексуалісты атрымалі магчымасць браць аднаполыя шлюбы. Як паведамляе Associated Press, усходнія штаты сталі 17 і 18 рэгіёнамі ЗША, дзе аднаполыя шлюбы апынуліся дазволенымі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.