У Пінску студэнтаў замест інтэрнату засялілі ў плавучы гатэль

Нядаўна створаны Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт у Пінску набраў рэкордную колькасьць студэнтаў, але куды іх цяпер засяліць, ня ведае. Так ВНУ вырашыла часова прытуліць студэнтаў у гатэлях гораду, у тым ліку плавучых.


Фота сайту Пінскай судавэрфі

Пасьля таго, як палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт, створаны пяць гадоў таму з каледжу Нацыянальнага банку, павялічыў колькасьць студэнтаў амаль на траціну, для 860 чалавек паўстала пытаньне інтэрнату.

Першакурсьнікам і студэнтам, якія маюць ільготы і найвышэйшы рэйтынг пасьпяховасьці, пашанцавала болей за іншых: яны атрымалі месцы ў інтэрнатах. Астатніх «расьпіхалі» там, дзе толькі было магчыма знайсьці месца.

Некаторых студэнтаў «дасялілі» ў інтэрнаты, паставіўшы там дадатковых 170 ложкаў. 75 чалавек з дазволу Нацыянальнага банка разьмясьцілі ў гасьцініцы «Ўнівэрсытэцкая», яшчэ 22, раздаўшы ім імбрыкі і мікрахвалёўкі, — у плывучай гасьцініцы. Аплата за пражываньне, па зьвестках выданьня «Вячэрні Брэст», у іх складзе 15 750 рублёў у месяц, як і ў інтэрнаце.

Астатніх студэнтаў накіравалі здымаць пакоі ў гараджан: тыя адправілі ва ўнівэрсытэт цэлых паўтысячы прапановаў арэнды.

Дарэчы, у плавучым гатэлі «Палесьсе», куды засялілі студэнтаў, толькі дзесяць нумароў. І змагацца ў іх з гайданьнем на Прыпяці студэнтам прыйдзецца да сьнежня, калі ВНУ дабудуе вялікі інтэрнат на 316 месцаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.