Затрыманага ў Наваполацку студэнта апраўдалі

Сёньня, 28 красавіка, у Наваполацкім гарвыканкаме, адбыўся разгляд справы студэнта ПДУ Алега Вяжэвіча, які быў затрыманы 21 красавіка прарэктарам па ідэалёгіі унівэрсытэта Цыганковым В.Г. падчас распаўсюду незалежнага студэнцкага выданьня "Макасін". Разьбіральніцтва было адменена "з-за адсутнасьці складу правапарушэньня".

Тады ж, 21 красавіка, на Алега быў складзены пратакол па артыкуле 172 ч.3 КоАП РБ "распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных са зьместам, які прыносіць шкоду правам грамадзянаў і дзяржаўнаму ладу".

Хочацца дадаць, што 12 траўня адбудзецца яшчэ адно паседжаньне камісіі пры Наваполацкім гарвыканкаме, на якой будзе разглядацца аналягічная справа ў адносінах да Семянчуковай Вольгі, якая была затрымана разам з Алегам Вяжэвічам.

leva 00:10, 29/04/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.097 seconds.