Мода на веганаў
Днямі самая фастфудная краіна свету адзначыла чарговы штогадовы Нацыянальны Дзень Гамбургера. Тым часам мода на адмову ад мяса і іншых прадуктаў жывёльнага паходжання авалодвае планетай і дабіраецца да Беларусі. У нас тут яе прымаюць не толькі хіпсцеры, але трошку і іх мамы, занепакоеныя ростам цэннікаў у мяса-малочных аддзелах.
→…ТОП-5 лепшых беларускіх студэнцкіх сталовак

Паводле чыноўнікаў міністэрства гандлю, болей за ўсё з харчаваньнем у сталоўках пашанцавала студэнтам Беларускага дзяржунівэрсытэту транспарту Гомеля, менскага Наргасу і Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту. Аб’екты грамадзкага харчаваньня гэтых ВНУ названыя лепшымі ў Беларусі паводле вынікаў конкурсу ўраду.
→…Францускія сыраробы распрануліся, каб падтрымаць прамысловасьць

Краіна 246 гатункаў сыру рызыкуе пазбавіцца гэтага найменьня з-за сумнага стану сырнай прамысловасьці Францыі. «Глябалісцкія» гатункі ўсё хутчэй за традыцыйныя знаходзяць шлях у страўнік французаў. У такой сытуацыі зьвяз сыраробаў краіны пайшоў па шляху беларускіх пісьменьнікаў і выпусьціў каляндар з аголенымі прадстаўнікамі галіны для прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да «сырнай» праблемы.
Усьмешка ў падарунак

Экспэрымэнтальную вечарыну шматжанравай мешаніны розных іпастасяў творчасьці правялі дойліды праекту «Вежа міру» ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча. «Дойлідзкімі» ўсьмешкамі і добрым настроем дзеліцца Julia_Fox.
→…Музычныя «Інь і Янь» у музэі Багдановіча

Літаратурны музэй Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту «Вежа міру» запрашае на вечарыну «Інь і Янь». Арганізатары плянуюць правесьці акустычныя канцэрты ў два дні: 20 кастрычніка — інь, 21 кастрычніка — янь. Сярод плянуемых выступоўцаў Тацяна Беланогая, Даша Кадамская, Ната Пушкарова, Зьміцер Казлоўскі, гурт «ZnaROCK» і іншыя. Далучыцца яшчэ можна!
→…«Усьмешка ў падарунак»: вечарына з праглядам мультфільмаў, выставай карцін, гульнямі і музыкай

Літаратурны Музэй Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту «Вежа міру» запрашае на вечарыну «Усьмешка ў падарунак». Акрамя мора ўсьмешак на вечарыне пройдзе прагляд мультфільмаў маладых аніматараў, выстава карцін і жывая музыка ад «Сонечнага Сахаліну».
→…Беларуская кухня — гэта ня толькі дранікі

Ствараецца навучальны гурток па вывучэньні традыцыйнай беларускай кухні. У чым асаблівасьці штодзённай, сьвяточнай і абрадавай кухні нашых продкаў? Якую сымболіку несьлі стравы? Як аздобіць сучасны стол традыцыйнымі беларускімі стравамі? Першая сустрэча пройдзе 21 траўня.
→…У Вялікабрытаніі пачалі прадаваць жвачку, якая не прыліпае да тратуараў

Нават чысьцюткія менскія тратуары ўсеяныя плямінамі ад жвачак. У Вялікабрытаніі на іх счышчэньне з тратуараў траціцца штогод 150 мільёнаў фунтаў, а ў некаторых краінах продаж жвачак наагул доўгі час быў забаронены.
→…У Год бульбы ўзгадалі яе радзіму

У лідэраў па спажываньні бульбы — беларусаў — зьявіліся сур’ёзныя канкурэнты. На радзіме гэтай гародніны ў Год бульбы плянуецца вярнуць традыцыйны прадукт у кожную хату і вывесьці на міжнародны рынак.
→…