Музычныя «Інь і Янь» у музэі Багдановіча

Літаратурны музэй Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту «Вежа міру» запрашае на вечарыну «Інь і Янь». Арганізатары плянуюць правесьці акустычныя канцэрты ў два дні: 20 кастрычніка — інь, 21 кастрычніка — янь. Сярод плянуемых выступоўцаў Тацяна Беланогая, Даша Кадамская, Ната Пушкарова, Зьміцер Казлоўскі, гурт «ZnaROCK» і іншыя. Далучыцца яшчэ можна!

20-га… ІНЬ…

  • Тацяна Беланогая…
  • Даша Кадамская…
  • Ната Пушкарова…
  • Алена Ставіцкая…
  • гурт «Рэлікт»…

21-га… ЯНЬ…

  • Зьміцер Казлоўскі…
  • Раман Абрамчук…
  • Міхал Бараноўскі… Віталь Мурзіч… Надзея Процька… (Яшчэ не прыдумалі як будзем называцца…)
  • гурт «Отель»…
  • гурт «ZnaROCK»

/ Пад час верагоднага перапынку… Мнэматэхнічныя і матэматычныя эцюды… У выкананьні Шурыка і Міхала…))

// Магчымы невялічкія зьмены ў складзе выступоўцаў…

З.Ы. Калі ў каго ёсьць жаданьне далучыцца да праекту…Калі ласка, зьвяртайцеся… Будзем зьбіраць склад на наступную вечарыну…

  • Квіткі можна будзе набыць непасрэдна перад вечарынай… Кошт… 2 тыс…
  • Тэлефон для даведак: 8 017 334-42-69, 8507327 (МТС)
  • Менск, вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесьце)
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0668 seconds.