Усьмешка ў падарунак
Экспэрымэнтальную вечарыну шматжанравай мешаніны розных іпастасяў творчасьці правялі дойліды праекту «Вежа міру» ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча. «Дойлідзкімі» ўсьмешкамі і добрым настроем дзеліцца Julia_Fox.
→Музычныя «Інь і Янь» у музэі Багдановіча
Літаратурны музэй Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту «Вежа міру» запрашае на вечарыну «Інь і Янь». Арганізатары плянуюць правесьці акустычныя канцэрты ў два дні: 20 кастрычніка — інь, 21 кастрычніка — янь. Сярод плянуемых выступоўцаў Тацяна Беланогая, Даша Кадамская, Ната Пушкарова, Зьміцер Казлоўскі, гурт «ZnaROCK» і іншыя. Далучыцца яшчэ можна!
→«Усьмешка ў падарунак»: вечарына з праглядам мультфільмаў, выставай карцін, гульнямі і музыкай
Літаратурны Музэй Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту «Вежа міру» запрашае на вечарыну «Усьмешка ў падарунак». Акрамя мора ўсьмешак на вечарыне пройдзе прагляд мультфільмаў маладых аніматараў, выстава карцін і жывая музыка ад «Сонечнага Сахаліну».
→