Усьмешка ў падарунак

Экспэрымэнтальную вечарыну шматжанравай мешаніны розных іпастасяў творчасьці правялі дойліды праекту «Вежа міру» ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча. «Дойлідзкімі» ўсьмешкамі і добрым настроем дзеліцца Julia_Fox.


Гурт «Сонечны Сахалін»


Гурт «Сонечны Сахалін»

На вечарыну сабралося шмат моладзі — усе сядзячыя месцы былі занятыя, таму наведвальнікі садзіліся долу, альбо стаялі, слухаючы рэгі «Сонечнага Сахаліну».


Мастачка Воля Крывец


Кадр з роліка пра творчасьць Волі Крывец

У межах імпрэзы адбылася прэзэнтацыя выставы «У Сьвеце...» мастачкі Вольгі Крывец. Яе творы — гэта «касьмічнае адлюстраваньне стыхій, што перацякаюць адна ў адну». Відэаролік, у якім мастачка дзялілася сваімі пачуцьцямі ў час стварэньня карцін, даказаў гэта.


Вядучы імпрэзы Міхал Бараноўскі

На праглядзе мульцікаў выпускнікоў Глебаўскай вучэльні і іншых аніматараў, які адбыўся ў межах імпрэзы, былі прэзэнтаваныя працы Яўгеніі Пархімовіч, Сьвятланы Сіліч, Ліліі Сухоцкай і Марыяны Леанард, а таксама флэш-мульты аб тыповым прадстаўніку пакаленьня Y Васілька ад Волі Кузьміч.


Аніматарка Сьвятлана Сіліч


Кадр з мультфільму


Аніматарка Яўгенія Пархімовіч


Аніматарка Леанард Марыяна


Кадр з мультфільму Марыяны Леанард


Кадр з мультсэрыялу Волі Кузьміч «Васілёк»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0588 seconds.