Акадэмія экстрыму: сноўбордам па вясне
Тым часам як градус суму па заблукаўшай вясне толькі накаляецца, два сябры Рома і Ігар наадварот – радуюцца снегу, і зацяжную зіму перавялі сабе на карысць. У канцы лютага апантаныя сноўбордам хлопцы вырашылі дзяліцца сваім хобі і з іншымі, трэніруючы пачаткоўцаў асновам фрыстайлу. Пакуль за гарбату і шашлыкі, аднак назоў такое хобі атрымала амбітны – Акадэмія экстрыму. Generation.by выправіўся з першымі вучнямі на трэніроўку ў заснежаны парк на ўсходзе Менску.
→…4 мільёны за дызайн квітка Нацыянальнага мастацкага музея

Нацыянальны мастацкі музей аб’явіў свой традыцыйны конкурс на лепшы ўваходны квіток, які праводзіцца ўжо ў сёмы раз.
→…Кніжка пра расчараванне ў Дзедзе Марозе і ровар з грудзямі выйшла ў Менску

Напярэдадні Новага году малады і вельмі сціплы на выгляд празаік Андрэй Пакроўскі наважыўся распавесці пра тое, як ён перастаў верыць у Дзеда Мароза. Яго дэбютная кніга складаецца з шэрагу апавяданняў, якія дыскрэдытуюць Дзеда Мароза, закранаюць тэму падваення асобы, ровара з сіськамі і іншых актуальных аспектаў будзённасці.
→…Вінтажныя рэтра-заезды на роварах

Хіпсцеры пачатку стагоддзя селі на ровары і адправіліся катацца па цэнтры сіці. Атрымалася падзея ў стылі Tweed Run — «цвідавая прагулка». Запачаткаваная тры гады таму ў Лондане традыцыя дабралася і да нашых даўготаў, вызваліўшы для аматараў усяго вінтажнага вялікі прастор для самарэалізацыі. Generation.by вырашыў не адставаць ад модных тэндэнцый канца сезону.
→…Ветэраны арт-руху нечакана вяртаюцца ў Беларусь

У менскім дзяржаўным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва стартаваў незвычайны праект «Рэтраспектыва» яшчэ менш трывіяльнай арт-групы «Беларускі клімат». Яе чальцы сцвярджаюць, што «Беларускі клімат» дзейнічаў ужо з 1987 году, а цяпер яны проста вяртаюцца.
→…Міжнародны студэнцкі фэст у Трондхайме запрашае ўдзельнікаў

Isfit — aдзін з буйнейшых студэнцкіх фестываляў у Еўропе адбудзецца 7-17 лютага 2013 у Трондхайме (Нарвегія). Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ўзростам ад 18 год. Тэма кожнага фестывалю мае дачыненне да сацыяльных і палітычных рэаліяў у міжнародным кантэксце, і гэты год не стаў выключэннем — тэма Isfit-2013«Міжнародны гандаль».
→…«Камяніца-2012»: «Крамбамбулі» не было, як і піва
Калі ў суботу вам на вочы патрапіліся людзі ў народных строях — можна было смела рабіць выснову, што яны рухаліся на фэстываль «Камянца». Гэтым днём ногі многіх ахвочых да этна- і фолк-музыкі прыводзілі да прыпынку «Малінаўка 6», з якога можна было маршрутнымі ці заказнымі бясплатнымі аўтобусамі дабрацца да музейнага комплексу «Строчыцы». Фэст адбываўся там ужо чацвёрты раз.
→…Кактэйль з горнага паветра з дымам — Карпаты
Кажуць, лепей гор могуць быць толькі горы. Праверыць, ці праўда гэта так, выправілася ў бліжэйшыя горы — Карпаты — наша авантурная вандроўніца Юля Фокс. Паехала як звычайна — аўтаспынам. Надыхалася горным паветрам так, што дагэтуль трызьніць узгадкамі пра горныя раніцы, скарэньне вяршыняў, тамтэйшых жыхароў з «горнаю» моваю. Прывезла нам гару здымкаў з казачнымі пэйзажамі з разьмеранага жыцьця ва ўкраінскіх Карпатах, а для тых хто «захварэе» падобнай вандроўкай — практычныя парады, як туды дабрацца.
Фотаблог з выступу a-ha у Менску

Нарвэжцы a-ha другі і апошні раз прыехалі ў Менск. Гэтым разам у межах у туру, які называюць разьвітальным і што мусіць скончыцца празь месяц у Осла. У канцэртнай праграме былі ў асноўным найбольш вядомыя гіты гурту, дзякуючы якім ён стаў папулярным 25 гадоў таму: «Take on Me», «The Sun Always Shines on T.V.», «Hunting High and Low». Менская публіка, як высьветлілася, ведае іх на памяць.
→…Падарожжа ў казку, ці як весела правесьці час у Крымскай Аўтаномнай Рэспубліцы
Зыходныя дадзеныя: дзьве дзяўчынкі, шлях Менск — Крым, транспарт — цягнікі і аўтаспын, грошаў — мінімум, жаданьняў — максымум. Даехалі, паблукалі, выжылі, спусьцілі ўсе грошы на тамтэйшыя музэі. Тым, хто паедзе ўпершыню — карысныя парады, усім астатнім — атрымліваем асалоду ад цёплых здымкаў прыгодніцкай вандроўкі ўжо мінулага лета.
