Падарожжа ў казку, ці як весела правесьці час у Крымскай Аўтаномнай Рэспубліцы
Зыходныя дадзеныя: дзьве дзяўчынкі, шлях Менск — Крым, транспарт — цягнікі і аўтаспын, грошаў — мінімум, жаданьняў — максымум. Даехалі, паблукалі, выжылі, спусьцілі ўсе грошы на тамтэйшыя музэі. Тым, хто паедзе ўпершыню — карысныя парады, усім астатнім — атрымліваем асалоду ад цёплых здымкаў прыгодніцкай вандроўкі ўжо мінулага лета.
Вандроўка распачалася з разьвілкі на Гомель. Далей быў Кіеў, і яго цудоўны чыгуначны вакзал, зь якога ходзіць добры й недарагі (каля 80–90 гр.) цягнік у «Казку».
Да Сімфэропаля. Дарэчы, калі хто не набудзе квіток на адваротны шлях у Кіеве, то пры наяўнасьці міжнароднага фармату студэнцкага білету — зьніжкі. А ў Сімфэропалі вакзальныя касы знаходзяцца па адрасе Талстога, 6. Далей транспарт мы зьмянілі. Адна з рысаў, якой славіцца Крым — гэта самая даўгая тралейбусная лінія — 96 км!
З Сімфэропаля да Алушты можна патрапіць за 5 грыўнаў прыкладна за 1,5 гадзіны, а да Ялты за 10 грыўнаў і па часе ў раёне 2,5 гадзіны. Мы выйшлі раней — ля Чырвоных мармур — каб пабачыць свой першы вадаспад.
Далей была Алушта.
Курортны горад. На кожным куце стаіць, вісіць ці трымаецца ў руках шыльдачка «Сдаётся жильё». Здаецца яно на любы густ. Там жа ж распаўсюджаныя «
Ёсьць пляж, аднак купацца ў межах горада не раю — бо каналізацыйная труба выводзіцца бліз пляжу (са слоў мясцовага жыхара). Лепей ад’ехаць якіх 5–10 км. І атрымаць асалоду не ў мурашніку, а ў чыстай вадзе.
Па плянах стаяў пункт — знайсьці кемпінг. Кемпінгаў на тэрыторыі Крыма паўсюль шмат. Таму праблем спыніцца
Але спыніліся поруч мыса Агіра зь яго вежай
Наш наступны дзень быў прысьвечаны пад’ёму на
Яна выконвала ў старыя часы вартаўнічую і сыгнальную функцыю. Калі набліжаліся ворагі, то ў вежы запальваўся агонь, і так па ўсяму берагу да Судакскай крэпасьці.
Пасьля спуску мы накіраваліся ў Судак, паглядзець на яго славутасьці. Перасунацца па крымскаму сэрпантыну можна як маршруткамі, аўтобусамі (яны няшмат каштуюць) — так і спынам:)
Адна з галоўных славутасьцяў Судака — гэта крэпасьць. Уваход для дарослых 30 грыўнаў, для школьнікаў — 15гр.
Ля крэпасьці адразу можна сесьці на маршрутку і за 2.50 грыўнаў дабрацца да Новага Сьвету. Новы Сьвет лічыцца «Пярлінай Крыма». Там насамрэч цудоўны пляж.
Шмат разнастайных водных атракцыёнаў, і знакамітая Сьцяжына Галіцына — праход на якую каштуе 20 грыўнаў. У выніку вы зможаце пабачыць рэшткі забудоў, што засталіся ў скале, пірацкую бухту, царскі пляж і прайсьціся па мясцоваму запаведніку з даволі дарослымі дрэвамі рэдкіх і дарагіх парод.
Адзін дзень мы правялі на пляжы ў Марскім. Маленькае паселішча. Пляж запоўнены турыстамі. Увесь час табе прапануюць халоднае піва і вялікі выбар сушоных морапрадуктаў. Купацца насупраць самаго паселішча, на пляжы — таксама не раю, лепей адыйдзіце якіх мэтраў 500 у бок.
Цямнее і віднее тут вельмі хутка, і амаль незаўважна —
Музэй знаходзіцца ў яго вільле, якую ён калісьці спраектаваў сам. Кошт квітка з экскурсійным абслугоўваньнем для дарослых — 40 грыўнаў, для дзяцей — 20. У кошт квітка ўваходзіць наведваньне Галоўнага корпуса і Хаты сястры мастака — тут вы пабачыце карціны мастака на біблейскія тэмы.
Пасьля музэю і прагляду атракцыёнаў (а там іх шмат, і большасьці няма ў нашай сталіцы) мы завіталі да Генуэскай крэпасьці.
Праўда, стан яе жадае быць лепшым. У выніку — мы нават не заўважалі як сьцямнела — затое даказалі, што начны спын там існуе, і што нерэальнае рэальна: ноччу дабраліся з Феадосіі спынам да Зеленагор’я!
Наступным днём павіхляўшы кілямэтраў сем у бок паселішча Зеленагор’е, найпрыгажэйшая дарога прывяла нас да зялёнага горнага возера. Над возерам працягнута доўгая й высокая (каля
Але нашай мэтай было ня возера, а цясьніна Панагія. Уваход туды платны — 20 гр з носа. Таму мы вырашылі спалучыць прыемнае з карысным і пайшлі па гарах у абход. Ні на хвіліну не пашкадавалі аб гэтым рашэньні — бо агляд быў казачным. Мінаваўшы пару хрыбтоў, спусьціліся да горнай рэчкі Арпат, і ўжо па ёй ішлі да вадаспада. Вадаспад прыстасаваны для таго, каб прыняць пад ім бадзёры душ. Раю!
Раніцай наступнага дня наша дарога лягла ў накірунку Ялты. Да Алушты спынам, а з Алушты ўжо на вядомым тралейбусе да Ялты. На вакзале вас сустрэнуць шмат прапаноў з экскурсіямі. Ня верце таксістам — яны хлусяць, задавайце ім пытаньні, і патрабуйце дасканалага адказу. Адна з самых папулярных экскурсій — гэта пад’ём на гару
На гары зьмяшчаецца паўнавартасны рынак. Увогуле інфраструктура там разьвітая добра. Нам вельмі спадабалася адно месца, дзе ля абрыву, у альтанках частуюць горнай гарбатай з рознымі смачнасьцямі.
Спусьціцца з гары можна трыма спосабамі: на таксі за 50 гр, на канатным трамвайчыку за 50 і бясплатна, недзе за 2 гадзіны па сьцяжынцы.
Па спуску ў мясцовых можаце запытацца як на маршрутцы дабрацца да Ластаўкавага гнязда. Уваход на тэрыторыю замка будзе каштаваць 5 гр. У сутарэньнях «гнязда» знаходзіцца вельмі дарагая рэстарацыя. Таму аналягічна ня бачу сэнсу ўваходзіць на тэрыторыю — на замак цікава паглядзець зводдаль.
Зь ялтавай вакзалі на апошняй маршрутцы мы прыбылі ў Сэмііз. Гэты горад жыве круглыя суткі. Падаецца, што ноччу ён нават больш актыўны, чым удзень. Нашай мэтай быў кемпінг, што месьціцца на гары Кошка, але мы не дайшлі — і расклаліся пад гарой ля мора. З раніцы мы здолелі пабачыць зелень і прыгажосьць гэтага горада. Горад акуратненькі й
І вось на гэтай казачнай ноце скажу вам — падарожнічайце, вандруйце, напаўняйце сваё жыцьцё прыгожымі мясьцінамі сьвету! :)
Крым насамрэч вельмі прыгожае мейсца — там амаль паўсюдна можна адпачываць вачыма. Аднак самая відавочная яго праблема — гэта сьмецьце.