ТОП-5 лепшых беларускіх студэнцкіх сталовак

Паводле чыноўнікаў міністэрства гандлю, болей за ўсё з харчаваньнем у сталоўках пашанцавала студэнтам Беларускага дзяржунівэрсытэту транспарту Гомеля, менскага Наргасу і Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту. Аб’екты грамадзкага харчаваньня гэтых ВНУ названыя лепшымі ў Беларусі паводле вынікаў конкурсу ўраду.

Міністэрства гандлю падвяло вынікі агляду-конкурсу на лепшае абслугоўваньне грамадзкім харчаваньнем ў вытворчых арганізацыях і ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спэцыяльнай адукацыі, піша БелТА.

У тройку найлепшых унівэрсытэцкіх сталовак трапілі

  • сталовая Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту Гомеля;
  • гандлёвы комплекс Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Менска;
  • гандлёвы цэнтар Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Пушкіна.


Адна са сталовак эканамічнага ўнівэрсытэту. Здымак з сайта БДЭУ

Кіраўніцы аддзелу арганізацыі грамадзкага харчаваньня Мінгандлю Валянціна Дземідзенка асабліва спадабалася сталоўка БДЭУ:

«У Беларускім эканамічным унівэрсытэце гарачым харчаваньнем ахоплена 80% навучэнцаў, а асартымэнт страў у асноўным складаецца з уласных фірмовых распрацовак кухароў сталовай».

Таксама камісія ўраду адзначыла сталоўку Палескага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў Пінску за лепшае абсталяваньне і сталоўку № 146 Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчаваньня за працу па ўдасканаленьні харчаваньня студэнтаў.

Сталоўкі гэтых унівэрсытэтаў такім чынам складаюць ТОП-5 лепшых у Беларусі. Да перамогі трошкі не дацягнулі сталовыя Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў, а таксама Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Камісія вызначала лепшыя сталоўкі ў тым ліку паводле іх здольнасьці гатаваць смачна, пажыўна і нядорага. Таксама віталася пасьпяховы расклад працы сталовых, каб студэнты маглі добра падхарчавацца перад ці пасьля лекцый.

+ Настальжы -> Дасьледваньні studenty.by. Студэнцкія сталоўкі Менска

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0613 seconds.