Кацярыну Салаўёву адлічылі з унівэрсытэту

Сёньня з Полацкага дзяржаўнага ўнівэр­сытэту была адлічаная другакурсьніца гістарычна-філялягічнага факультэту Кацярына Салаўёва.

Афіцыйнай прычынай выключэньне студэнткі сталася «неатэстацыя». Пры гэтым яшчэ два тыдні таму ў дзяўчыны не было ні якіх праблем з навучаньнем.

Нагадаем, што ў пятніцу кіраўніцтва ВНУ прыняло рашэньне аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня Салаўёвай ва ўнівэрсытэце. Адлічыць адразу тады не наважыліся.

Кацярына не выключае, што будзе дамагацца аднаўленьня на вучобе праз суд. На сёньняшні момант дзяўчына праходзіць падазронай па трох крымінальных справах — дзейнасьць ад імя незарэг­істраванай арганізацыі, абраза дзяржаўнай сымболікі і нанясеньне графіці.

Зьміцер Панкавец, Наша Ніва­ ­

18:08, 05/12/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0612 seconds.