Штат Каларада на працягу месяца сабраў $ 2,3 млн. падаткаў з гандляроў марыхуанай для школ

Улады амерыканскага штата Каларада, якія не так даўно легалізавалі марыхуану, задаволена паціраюць рукі – у студзені 2015 года акцызныя зборы, ліцэнзіі і падаткі на прадаўцоў марыхуанай прынеслі ў казну $ 8,802,295.
→Дзе ў Беларусі болей за ўсё канаплі?

Міліцыя разам з вайскоўцамі выкрыла найбуйнейшую ў Беларусі плянтацыю канаплі ў 1.5 гектары. Уладальнік яе не вядомы. Посьпех у пошуку наркотыкаў людзі ў пагонах адзначылі «чырканьнем запалак».
→Студэнты дасталі канаплю з-пад сьнегу

У Якутыі затрыманыя чатыры студэнты, якія зьбіралі канаплю пад сьнегам. Зімовы ўраджай дасягнуў 1.2 кг, але дастаўся ён міліцыянтам, якія затрымалі студэнтаў па вяртаньні з «дажынак».
→Вырошчваньне марыхуаны і галюцынагенных грыбоў у Чэхіі больш не крымінальнае злачынства

Вырошчваньне галюцынагенных грыбоў, канопляў, кустоў кокі і іншых наркатычных расьлінаў у пэўных межах ня будзе лічыцца крымінальным злачынствам у Чэхіі. Цяпер кожны чэх можа мець пры сабе да 15 г. ці «пяць кустоў» марыхуаны. Чакаецца, што новыя правілы ўвойдуць у сілу з новага году.
→Суд у Аргентыне дазволіў выкарыстаньне марыхуаны ў асабістых мэтах

Вярхоўны суд Аргентыны прызнаў неканстытуцыйным перасьлед і пакараньне людзей за выкарыстаньне марыхуаны ў асабістых мэтах. Пры гэтым суд пастанавіў, што такое выкарыстаньне не павінна наносіць шкоды іншым людзям, удакладніўшы таксама, што пра поўную легалізацыю марыхуаны гаворка не ідзе.
→Пад Скідзелем знайшлі плянтацыю марыхуаны

Жніво ў разгары ня толькі ў аграрыяў. У Гарадзенскай вобласьці міліцыя знайшла і зьнішчыла плянтацыю марыхуаны. Некалькі гадзін спатрэбілася на тое, каб спаліць ураджай коштам у некалькі тысяч даляраў.
→Небясьпечныя песьні

У траціне гітоў узгадваюцца алкаголь і наркотыкі, пры тым ужываньне зьнітаванае з прыемнымі асацыяцымі. Амэрыканскі прафэсар б'е трывогу і заклікае бацькоў задумацца над тым, што слухаюць дзеці ў сваіх плэерах.
→
Асуджаная ў выніку сьледчага экспэрымэнта студэнтка Маргарыта Царан ужо дома
Студэнтка Гарадзенскага ўнівэрсытэту, якую ўвесну асудзілі на 4 гады за набыцьцё наркотыкаў у выніку сьледчага экспэрымэнту, цяпер знаходзіцца дома. Пасьля перагляду справы, ёй зьмякчылі прысуд. Маці Маргарыты адзначыла, што ў вызваленьні дачкі найперш заслуга прэсы, сяброў і студэнтаў.
→160 мільёнаў паліць марыхуану
Згодна ААН, самым распаўсюджаным наркотыкам застаецца марыхуана – яе ўжываюць каля 160 мільёнаў чалавек, а гэта – 3,8 адсотка насельніцтва Зямлі.
→Некаторым канадзкім выкладчыкам дазволілі паліць марыхуану
Выкладчыкі двух канадзкіх унівэрсытэтаў атрымалі права паліць марыхуану ў сьценах навучальных установаў. Падставай для дазволу сталі мэдыцынскія сьведчаньні. Спасылаючыся на рэкамэндацыі лекараў, прафэсары дамагліся ад працадаўцаў дазволу на паленьне.
→