Унутраныя войскі Беларусі будуць вучыць у расейскіх інстытутах
Два расейскіх інстытута пачнуць з першага верасня навучанне за свой кошт кадраў для ўнутраных войскаў Беларусі.
→У Менску на НГ затрымалі 18 абкураных туркменскіх студэнтаў
18 студэнтаў з Туркменістану былі арыштаваныя ў Менску ў навагоднюю ноч. Паводле інфармацыі міліцыі, студэнты «паводзілі сябе непрыстойнай чынам». Учора суд у Менску прысудзіў 10 з іх да двухдзённага арышту, астатніх — да штрафу за дробнае хуліганства.
→У Байнэце сэксу няма
Беларускі сэгмэнт Інтэрнэту намаганьнямі міліцыянтаў «практычна» застаўся без парнаграфіі. Аб гэтым заявіў старшыня ўпраўленьня па наркакантролю і супрацьдзеяньню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Беларусі Аляксандр Гаўрылаў, распавёўшы, дзе цяпер можна знайсьці порна.
→Міліцыя рассылае выпускнікам ВНУ лісты з запрашэньнем папрацаваць у органах
Маладым спэцыялістам прапаноўваюць працаўладкавацца ў праваахоўныя органы. Прычым незалежна ад спэцыяльнасьці, па якой яны навучаюцца. Міліцыя вабіць заробкам у $280 і поўным сацпакетам.
→Студэнцкі патруль «Алмаз» БРСМ выходзіць на брэсцкія вуліцы
Хутка на берасьцейскіх вуліцах зьявяцца студэнцкія патрулі групы «Алмаз», што створаная ў Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце ў межах мясцовай арганізацыі БРСМ. Студэнты выйдуць на патруляваньне бяз зброі, але зь імі вядуцца заняткі па стралковай падрыхтоўцы.
→Пакінуў ровар без дагляду — шукай яго ў міліцыі
Міліцыя Любанскага раёну, што на поўдні Менскай вобласьці, вырашыла канфіскоўваць ровары, пакінутыя без дагляду ці не прычэпленыя замкамі. Гэткім чынам РАУС спрабуе ўпэўніць мясцовых жыхароў у неабходнасьці сачыць за сваімі двухколымі сродкамі перасоўваньня.
→Для «Вольнага паветра» не хапіла міліцыі
Міжнародны фэстываль «Вольнае паветра», які ў абноўленым фармаце павінен быў прайсьці 2 чэрвеня на хутары Шаблі, перанесены на канец жніўня.
→Міліцыя канстатуе велізарны рост колькасьці судзімых і зьдзейсьніўшых злачынства падлеткаў
У Менскай вобласьці за апошні год на 42,6% павялічылася колькасьць падлеткаў, якія былі асуджаныя альбо зьдзейсьнілі злачынства. Асабліва цяжкая сытуацыя ў сельскай мясцовасьці, дзе моладзі проста няма чым сябе заняць, прызнаецца кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў.
→Пад Скідзелем знайшлі плянтацыю марыхуаны
Жніво ў разгары ня толькі ў аграрыяў. У Гарадзенскай вобласьці міліцыя знайшла і зьнішчыла плянтацыю марыхуаны. Некалькі гадзін спатрэбілася на тое, каб спаліць ураджай коштам у некалькі тысяч даляраў.
→Паленьне шкоднае для міліцыі
Наша міліцыя нас бароніць. Таму мусіць быць здаровай. Нават калі ня хочацца — прыйдзецца, бо міліцыянтам пад пагрозай адміністратыўнага пакараньня будзе забаронена паліць у форменным адзеньні ў грамадзкіх месцах, на пастах і нават у службовых аўто.
→