Унутраныя войскі Беларусі будуць вучыць у расейскіх інстытутах

Два расейскіх інстытута пачнуць з першага верасня навучанне за свой кошт кадраў для ўнутраных войскаў Беларусі.


Фота: ria.ru

У паведамленні сайта беларускага МУС на гэты конт, гаворыцца, што справа ідзе пра прафесіі, спецыялістаў па якіх не рыхтуюць у Беларусі. Аднак пералік гэтых прафесій не ўдакладняецца.

Кантракт пра навучанне ў Расеі беларускіх унутраных войскаў, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для разгону пратэстаў грамадзянаў, будзе падпісаны 29 красавіка. У гэты ж дзень Менск плануе наведаць прэзідэнт РФ Пуцін.

У дакуменце будзе гаварыцца пра навучанне ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Беларусі ў федэральных дзяржаўных ваенных адукацыйных арганізацыях вышэйшай прафесійнай адукацыі ўнутраных войскаў МУС Расеі.

comments powered by Disqus
 
In 0.0588 seconds.