«Байцоў» БРСМ ўзнагародзілі за затрыманні ля вечнага агню ў Менску
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі працягвае нарошчваць атрады сваіх «байцоў». У моладзевыя атрады аховы правапарадку ўжо запісалі каля 10 тысячаў школьнікаў і студэнтаў. Маладыя людзі праводзяць затрыманні, патрулююць універсітэты і інтэрнаты, а таксама масавыя зборы людзей.
→«Байцы» БРСМ выйшлі на менскія вуліцы
Новы сэзон дзейнасьці моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) БРСМ распачаўся 10 красавіка. Іх удзельнікаў у самім БРСМ часта называюць «байцамі» і падкрэсьліваюць, што моладзь патрулюе вуліцы і шукае правапарушальнікаў і алькаголікаў па поклічу сэрца.
→Колькасьць «байцоў» БРСМ ужо перавысіла 7 тысячаў чалавек
Удзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку у БРСМ часта называюць «байцамі» і падкрэсьліваюць, што тыя працуюць бясплатна з мэтай прафіляктыкі.
→Студэнцкі патруль «Алмаз» БРСМ выходзіць на брэсцкія вуліцы
Хутка на берасьцейскіх вуліцах зьявяцца студэнцкія патрулі групы «Алмаз», што створаная ў Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце ў межах мясцовай арганізацыі БРСМ. Студэнты выйдуць на патруляваньне бяз зброі, але зь імі вядуцца заняткі па стралковай падрыхтоўцы.
→Спэцназ вучыць «байцоў» БРСМ працаваць з выбухоўкай і правільна затрымліваць
Беларускі спэцназ заняўся правядзеньнем майстарклясаў для «байцоў» атрадаў БРСМ, якія разам зь міліцыяй патрулююць вуліцы і рэгулююць рух. У межах агульнабеларускага збору БРСМаўцаў «Акадэмія мужнасьці», якая прайшла ў адной з вайсковых частак у Менску, «байцам» паказалі, як правільна затрымліваць людзей і працаваць з выбуховымі рэчывамі.
→