«Байцы» БРСМ выйшлі на менскія вуліцы

Новы сэзон дзейнасьці моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) БРСМ распачаўся 10 красавіка. Іх удзельнікаў у самім БРСМ часта называюць «байцамі» і падкрэсьліваюць, што моладзь патрулюе вуліцы і шукае правапарушальнікаў і алькаголікаў па поклічу сэрца.


БРСМ і спэцназ рыхтуюцца разам сачыць за парадкам. Фота minsk-brsm.by

З 10 па 21 красавіка ўдзельнікі Моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ сумесна зь міліцыяй будуць пільнаваць месцы масавага адпачынку моладзі ў Менску. Акрамя іншага яны зоймуцца «прафіляктыкай правапарушэньняў у моладзевым асяродку, папярэджаньнем алькагалізму, наркаманіі, а таксама зьніжэньнем узроўню дарожна-транспартнага траўматызму».

Афіцыйна такія вулічныя «дазоры» БРСМ не аплочваюцца. Пры гэтым у мінулым годзе БРСМаўцы паўдзельнічалі больш як у 1 000 затрыманьняў.


За апошнія паўгода колькасьць «байцоў» моладзевых атрадаў (МААП) БРСМ вырасла на 2 тысячы і дасягнула 7 тысячаў чалавек. Удзельнікі атрадаў патрулююць вуліцы (афіцыйна — толькі зь міліцыяй) і праходзяць трэніроўкі на базах АМАПу.

Акрамя гэтага, БРСМаўцы дапамогуць арганізаваць некалькі спартыўных мерапрыемстваў па гульнявых і экстрэмальных відах спорту з удзелам «цяжкіх падлеткаў».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.