«Байцоў» БРСМ ўзнагародзілі за затрыманні ля вечнага агню ў Менску

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі працягвае нарошчваць атрады сваіх «байцоў». У моладзевыя атрады аховы правапарадку ўжо запісалі каля 10 тысячаў школьнікаў і студэнтаў. Маладыя людзі праводзяць затрыманні, патрулююць універсітэты і інтэрнаты, а таксама масавыя зборы людзей.


У час цырымоніі БРСМ ля вечнага агню

У Менску на плошчы Перамогі сабралі бывалых і новых сяброў моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МААП) БРСМ. Першых узнагародзілі, а апошнім патлумачылі, чым тыя будуць займацца ў бліжэйшы час.

«Школьнікі і студэнты патрулююць вуліцы, затрыманні праводзяць, — распавеў у час цырымоніі першы сакратар БРСМ Ігар Бузоўскі. — Дзякуючы нашым хлопцам з моладзевых атрадаў аховы правапарадку было раскрытае гучнае злачынства з аўтамабільнымі рабаўнікамі», — дадаў ён.

Тых «байцоў» МААП, хто ўжо паспеў праявіць навыкі міліцыянтаў і следчых, ўзнагародзілі. Навічкам распавялі аб задачах арганізацыі і перспектывах працы ў ёй.

У БРСМ ганарацца тым, што некаторыя ўдзельнікі атрадаў ідуць служыць у «элітныя падраздзяленні ўнутраных войскаў». За апошні год колькасць «байцоў» моладзевых атрадаў вырасла ў два разы і дасягнула 10 тысячаў чалавек. Удзельнікі атрадаў патрулююць вуліцы (афіцыйна — толькі з міліцыяй) і праходзяць трэніроўкі на базах АМАПу.

Акрамя гэтага чальцы МААП праходзяць зборы, дзе вывучаюць некаторыя прыёмы рукапашнага бою, зборку і разборку АК-74 і пісталета Макарава. У час навучання БРСМаўцы праходзяць заняткі пад назовам «Неспрыяльныя сітуацыі на маршруце патрулявання і шляхі іх вырашэння». Паводле афіцыйных паведамленняў, на такіх зборах «заняткі са зброяй і падрыхтоўка па рукапашным баі чаргуюцца з мастацкімі конкурсамі».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0591 seconds.