Пад Скідзелем знайшлі плянтацыю марыхуаны

Жніво ў разгары ня толькі ў аграрыяў. У Гарадзенскай вобласьці міліцыя знайшла і зьнішчыла плянтацыю марыхуаны. Некалькі гадзін спатрэбілася на тое, каб спаліць ураджай коштам у некалькі тысяч даляраў.

Гарадзенская міліцыя выйшла на скідзельскую плянтацыю дзякуючы інфармацыі пра ўзросшы распаўсюд марыхуаны сярод моладзі. Таксама было вядома, што выгадоўваюць «траву» недалёка ад абласнога цэнтру. На працягу некалькіх сутак праваахоўнікі вылічылі кола маладых людзей, датычных да гандлю зельлем, і выявілі саму плянтацыю, перадае БелТА.

Яна разьмяшчалася на закінутым участку пад Скідзелем, побач з жылой хатаю. У тым, што гэта не дзікарослае зельле, не было ніякіх сумневаў: пасадка была старана замаскіраваная сярод іншых насаджэньняў.

Супрацоўнікам міліцыі спатрэбілася некалькі гадзін, каб ачысьціць плянтацыю ў тры соткі і зьнішчыць у вагні больш за 20 кг дурману. Па папярэдніх падліках, калі б скідзельскі «ураджай» травы патрапіў у Гародню, «фэрмэры» атрымалі б некалькі тысяч даляраў прыбытку. Ці былі затрыманыя ўладальнікі плянтацыі, не паведамляецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.