Дзе ў Беларусі болей за ўсё канаплі?

Міліцыя разам з вайскоўцамі выкрыла найбуйнейшую ў Беларусі плянтацыю канаплі ў 1.5 гектары. Уладальнік яе не вядомы. Посьпех у пошуку наркотыкаў людзі ў пагонах адзначылі «чырканьнем запалак».


У гэтым месцы яшчэ некалькі тыдняў таму можна было знайсьці буйнейшую ў Беларусі плянтацыю канопляў

Цэлае поле ля вёскі Навасёлкі аказалася засаджаным каноплямі. На тэрыторыі ў 1.5 гектары расло каля 230 кіляграмаў гэтай «пацешнай» культуры. Міліцыя выйшла ў поле ў супрацы з вайскоўцамі.

Наркаўраджай, як сьведчыць сайт гарадзенскай міліцыі, «сьпеў пад ласкавым чэрвеньскім сонейкам» недалёка ад вёскі Навасёлкі, што літаральна ў некалькіх дзесятках кілямэтраў на поўдзень ад Горадні.

Зьнішчэньне плянтацыі адбывалася наступным чынам: «чыркнула запалка — і каноплі загарэліся сінім полымем. Празь некалькі хвілінаў зло ператварылася ў груду попелу», — піша міліцыя.

Цяпер міліцыя шукае ўладальнікаў плянтацыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.