У Вайсковай Акадэміі курсантаў папалілі з марыхуанай

Курсанта другога курсу факультэта проціпаветранай абароны Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь абвінавачваюць у распаўсюдзе марыхуаны на тэрыторыі навучальнай установы. Па звестках следства марыхуана ў акадэміі карысталася шырокім попытам.


Упраўленне ваеннай контрвыведкі КДБ сцвярджае, што курсант прадаваў марыхуану прынамсі тром іншым навучэнцам Акадэміі. Але ўдакладняе, што паводле аператыўных звестак іх мусіць быць значна болей. Крыніца, дзе падазраваны курсант набываў марыхуану следству пакуль не вядомая.

Заведзеная крымінальная справа па артыкуле 328, ч.3, паводле якога пазбаўляюць свабоды на тэрмін ад 8 да 13 год.

Уні Вера 18:30, 21/08/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.