Студэнты дасталі канаплю з-пад сьнегу

У Якутыі затрыманыя чатыры студэнты, якія зьбіралі канаплю пад сьнегам. Зімовы ўраджай дасягнуў 1.2 кг, але дастаўся ён міліцыянтам, якія затрымалі студэнтаў па вяртаньні з «дажынак».

 

Як паведамляе ІА «Дейта», машыну, у якой знаходзіліся два студэнты мясцовых ВНУ, у сярэдзіне сьнежня затрымалі праваахоўныя органы Якутыі. У машыне быў знойдзены мех канаплі:

«Па заключэньні экспэрта, у меху знаходзіліся 1.2 кіляграмы дзікарослай канаплі, якая выкарыстоўваецца для вытворчасьці марыхуаны», — распавёў прадстаўнік мясцовага аддзяленьня Дзяржнаркакантролю.

Маладыя людзі сьцьвярджаюць, што зьбіралі канаплю для ўласнага выкарыстаньня. Цяпер па расейскім законам ім пагражае да дзесяці гадоў зьняволеньня.

Цікава, што за апошні час гэта ўжо чацьвёрты вядомы выпадак збору канаплі падобным мэтадам у Якутыі. У мясцовым Дзяржнаркакантролі лічаць, што новы спосаб здабычы наркотыкаў пачынае ўваходзіць у моду.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.