Суд у Аргентыне дазволіў выкарыстаньне марыхуаны ў асабістых мэтах

Вярхоўны суд Аргентыны прызнаў неканстытуцыйным перасьлед і пакараньне людзей за выкарыстаньне марыхуаны ў асабістых мэтах. Пры гэтым суд пастанавіў, што такое выкарыстаньне не павінна наносіць шкоды іншым людзям, удакладніўшы таксама, што пра поўную легалізацыю марыхуаны гаворка не ідзе.

«Кожны дарослы чалавек вольны прымаць рашэньні пра лад свайго жыцьця без ўмяшальніцтва дзяржавы», — гаворыцца ў рашэньні суда.

«Дзяржава ня можа ўсталёўваць маральныя прынцыпы», — заявіў прэзыдэнт вярхоўнага суда Рыкарда Ларэнцэці.

Такая ініцыятыва ўжо падтрыманая ўрадам, а кангрэс, як чакаецца, унясе адпаведныя папраўкі ў закон пра наркотыкі.

Суд разглядаў пытаньне пра ўжываньне марыхуаны ў асабістых мэтах пасьля таго, як пяць маладых людзей былі арыштаваныя за тое, што ў іх кішэнях было некалькі цыгарэт з марыхуанай.

Але пра поўную легалізацыю марыхуаны гаворка ня ідзе, і вярхоўны суд таксама заклікаў да актыўнай барацьбы з наркагандлем.

Паводле BBC

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.