Украінскім студэнтам далі па 10 сутак арышту

Сябраў украінскай моладзевай арганізацыі "Студэнцкае брацтва" суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў арыштам на 10 сутак – за тое, што яны прыйшлі на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбывалася каля Лядовага палацу. 

Толькі адзін студэнт зь пяці затрыманых быў адпушчаны дадому, паколькі не зьяўляецца поўнагадовым. Цімура Літвіна з Днепрапятроўску прадстаўнікі амбасады Ўкраіны забралі са спэцпрымальніка і дапамаглі дабрацца на радзіму. Зараз ён ужо знаходзіцца ў Кіеве на офісе "Студэнцкага брацтва". 

Астатнія ж украінцы зараз знаходзяцца на Акрэсьціна ў прыёмніку-разьмеркавальнку. МЗС Украіны плянуе зьвярнуцца ў суд на перагляд справы.

Гл. таксама:

На сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты затрымалі студэнтаў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.06 seconds.