Фільм «Жыве Беларусь» з’явіцца ў Сеціве ўжо ўлетку. Рэпартаж з прэм’еры

Фільм «Жыве Беларусь» з’явіцца ў Сеціве ўжо ўлетку. Рэпартаж з прэм’еры

Generation.by схадзіў на варшаўскую прэм’еру галоўнага беларускага блакбасцера сезону «Жыве Беларусь» і пабачыў на ёй усё тыя ж твары. Рэпартаж з прэм’еры Аляксея Нарко.

→…
23.04.2013
Аляксей Нарко

Франака Вячорку аднаўляюць у БДУ

Былы студэнт атрымаў ліст ад прарэктара БДУ па навучальнай працы аб тым, што можа аднавіцца на вучобе. Але не на журфаку, адкуль быў адлічаны ў 2008-м, а на філялягічным факультэце завочнага платнага аддзяленьня па спэцыяльнасьці беларуская філялёгія.

→…
23.09.2010
Уні Вера

Рэктары менскіх ВНУ адмовіліся прымаць на вучобу Франака Вячорку

Франак вучыўся на бюджэтным дзённым аддзяленьні факультэта журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці «інфармацыя і камунікацыя». У лютым 2008 года ён быў адлічаны з трэцяга курса загадам рэктара Васіля Стражава з фармулёўкай «за акадэмічную непасьпяховасьць». Афіцыйнай падставай для адлічэньня стала незьяўленьне на два экзамэны, якія Вячорка прапусьціў з-за таго, што быў затрыманы міліцыяй падчас акцыі пратэсту і адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт.

→…
20.09.2010

Суд не аднавіў Франака Вячорку на журфак БДУ

Суд не аднавіў Франака Вячорку на журфак БДУ

26–27 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну адбылося слуханьне па справе Франака Вячоркі. Адлічаны студэнт намагаўся праз суд спраўдзіць неналежнае выканьне працэдуры адлічэньня яго з 3-га курсу факультэта журналістыкі БДУ. Нягледзячы на добра выбудаваную лінію абароны, як для Франака, так і для ягонага адваката вынік быў прадказальным — суд не задаволіў скаргу.

­→…
27.06.2008
Даша Слабчанка

5 з 1153 абітурыентаў не атрымалі рэкамэндацыяў на прафсумоўі у БДУ 5 красавіка

5 з 1153 абітурыентаў не атрымалі рэкамэндацыяў на прафсумоўі у БДУ 5 красавіка

Не прыйшлі на прафсумоўе 5 красавіка 103 чалавекі, якія запісаліся ў БДУ. Сярод пяці неатрымаўшых рэкамэндацыю студэнтаў трое жадалі паступаць на «правазнаўства», адзін — «міжнародныя адносіны» і адзін — на «журналістыку».

→…
07.04.2008
SlaDa

«Хто ваш кумір?» — пыталіся ў патэнцыйных журналістаў на прафсумоўі

«Хто ваш кумір?» — пыталіся ў патэнцыйных журналістаў на прафсумоўі

5 красавіка ў краіне прайшлі першыя прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі. Рэкамэндацыі камісіі неабходныя для паступленьня на «асабліва сацыяльназначныя» спэцыяльнасьці. Generation.by пабываў у БДУ, дзе сумоўе праходзілі жадаючыя паступіць на спэцыяльнасьць «(міжнародная) журналістыка», у тым ліку і адлічаны з журфака студэнт Франак Вячорка. Таксама ў галоўным корпусе праходзілі сумоўі і на іншыя спэцыяльнасьці.­

→…
05.04.2008
Даша Слабчанка

Сёньня Франака Вячорку адлічылі з унівэрсытэту

Падстава — «акадэмічная непасьпяховасьць». Падчас апошніх двух іспытаў Франак знаходзіўся на Акрэсьціна. Пераздаваць яму прызначылі экзамэнацыйным камісіям, якія, нагледзячы на падрыхтаванасьць студэнта, падпісалі пратаколы зь незадавальняючымі адзнакамі. Зараз Франак заклікае да актыўнай супольнай кампаніі салідарнасьці і зьбіраецца падаць скаргу ў суд.

→…
15.02.2008
Даша Слабчанка

Ціха вучыцца па-беларуску альбо "Хочам вучыцца па-беларуску! 2006"

Анансаваны на 1-е верасьня ў межах акцыі "Хочам вучыцца па-беларуску" канцэрт ў парку Янкі Купалы не адбыўся.

→…
02.09.2006
Уні Вера

“Хочам вучыцца па-беларуску! 2004”: акцыя на Кастрычніцкай, затрыманьні і шэсьце

Хочам вучыцца па-беларуску! 

Яшчэ перад пачаткам акцыі “Хочам вучыцца па-беларуску!”, а 16:00 прадстаўнікі ворганаў правапарадку пачалі затрымліваць удзельнікаў, што выходзілі з мэтро. Непаўнагадовага Франака Вячорку каля дзесятку амапаўцаў у цывільным зацягнулі ў аўтобус, дзе моцна зьбілі і парвалі вопратку. Акцыя працягнулася на Кастычніцкай плошчы і скончылася шэсьцем да помніка Янку Купале.

→…
02.09.2004
vojur

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0821 seconds.