Дэпутаты прапануюць выдаваць беларускім пэдагогам ліцэнзіі
Увесьці ліцэнзіі для пэдагогаў — такі чарговы «крэатыў» зьявіўся ў дэпутатаў ППНС у часе распрацоўкі Кодэксу аб Адукацыі. Пра гэта журналістам паведаміў сёньня дэпутат Здановіч. Акрамя таго ідзе абмеркаваньне магчымасьці пашырыць сьпіс спэцыяльнасьцяў, для паступленьня на якія неабходна прайсьці прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе.
З рэгістрацыі на прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі ў Беларусі стартавала ўступная кампанія-2009
Ад сёньня і да заканчэньня сакавіка абітурыенты маюць магчымасьць зарэгістравацца на прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе ў беларускія ВНУ. «Прафсумоўе» было ўведзенае ў Беларусі ў мінулым годзе. Яго неабходна прайсьці, каб мець магчымасьць паступаць на тыя ж 10 гуманітарных спэцыяльнасьцяў, што і ў 2008 годзе.
→Прафсумоўе не прайшлі 140 абітурыентаў
140 абітурыентаў з агульнай колькасьці 14132 чалавек не прайшлі прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі па ўсёй Беларусі. Сярод тых, хто ў гэтым годзе фактычна пазбаўлены канстытуцыйнага права на ўдзел у конкурсе для атрыманьня вышэйшай адукацыі, 50 абітурыентаў менскіх ВНУ.
→У БДЭУ прафсумоўе не прайшоў толькі адзін абітурыент
Дзьве суботы запар у БДЭУ праходзяць прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі па спэцыяльнасьцях: «дзяржаўнае кіраваньне», «дзяржаўнае кіраваньне і права», «дзяржаўнае кіраваньне і эканоміка». З 307 чалавек не адказаў ні на адно пытаньне камісіі толькі адзін, большасьць абітурыентаў — сябры БРСМ.
→5 з 1153 абітурыентаў не атрымалі рэкамэндацыяў на прафсумоўі у БДУ 5 красавіка
Не прыйшлі на прафсумоўе 5 красавіка 103 чалавекі, якія запісаліся ў БДУ. Сярод пяці неатрымаўшых рэкамэндацыю студэнтаў трое жадалі паступаць на «правазнаўства», адзін — «міжнародныя адносіны» і адзін — на «журналістыку».
→«Хто ваш кумір?» — пыталіся ў патэнцыйных журналістаў на прафсумоўі
5 красавіка ў краіне прайшлі першыя прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі. Рэкамэндацыі камісіі неабходныя для паступленьня на «асабліва сацыяльназначныя» спэцыяльнасьці. Generation.by пабываў у БДУ, дзе сумоўе праходзілі жадаючыя паступіць на спэцыяльнасьць «(міжнародная) журналістыка», у тым ліку і адлічаны з журфака студэнт Франак Вячорка. Таксама ў галоўным корпусе праходзілі сумоўі і на іншыя спэцыяльнасьці.
→На прэстыжныя спэцыяльнасьці жадаюць патрапіць 15 тысяч абітурыентаў
Больш за 15 тысяч чалавек падалі заяўкі на прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе. Гэта дасьць шанец патрапіць на адну з прэстыжных і сацыяльна істотных, на погляд Міністэрства адукацыі, спэцыяльнасьцяў: дыплямата, юрыста, журналіста альбо мытніка.
→Радзькоў: «Учынкі журналістаў могуць прыводзіць да вельмі сур’ёзных палітычных і эканамічных наступстваў»
Міністар адукацыі растлумачыў сёньня на online-канфэрэнцыі, чаму прафэсія журналіста альбо правазнаўцы больш значная і адказная, чым прафэсія доктара альбо настаўніка. Нягледзячы на тое, што некаторыя адказы Радзькова на аналягічныя пытаньні былі супярэчлівымі, агулам ён адказаў больш чым на 50 пытаньняў на тэму «Выпускнік 2008».
→Большасьць абітурыентаў жадаюць праходзіць прафсумоўе у БДУ
У астатніх навучальных установах жадаючых прайсьці сумоўе ў разы меней. У БДУ на «асобныя» спэцыяльнасьці ўжо зарэгістраваліся больш тысячы абітурыентаў. Найбольшаю папулярнасьцю карыстаюцца правазнаўчыя спэцыяльнасьці. У БДУ ставіцца пытаньне аб стварэньні дадатковай камісіі.
→Вызначаныя правілы і тэрміны правядзеньня прафсумоўя
Рэгістрацыя абітурыентаў на сумоўе па шэрагу спэцыяльнасьцяў адбудзецца з 5 па 31 сакавіка, самі сумоўі будуць праводзіцца з 5 па 30 красавіка. Вызначаныя парадак і месцы правядзеньня для кожнай са спэцыяльнасьцяў.
→