Большасьць абітурыентаў жадаюць праходзіць прафсумоўе у БДУ

У астатніх навучальных установах жадаючых прайсьці сумоўе ў разы меней. У БДУ на «асобныя» спэцыяльнасьці ўжо зарэгістраваліся больш тысячы абітурыентаў. Найбольшаю папулярнасьцю карыстаюцца правазнаўчыя спэцыяльнасьці. У БДУ ставіцца пытаньне аб стварэньні дадатковай камісіі. ­

На сёньняшні дзень у БДУ на прафсумоўе запісаліся 1019 чалавек. І колькасьць імкліва расьце: апошнімі днямі ў прыёмную камісію БДУ зьвяртаюцца па 200 чалавек штодня.

Таму разглядаецца пытаньне аб стварэньні дадатковай камісіі для спэцыяльнасьці «мытная справа».

Найбольшай папулярнасьцю карыстаецца «права» — больш за палову абітурыентаў, што запісаліся на сумоўе, абралі менавіта правазнаўчыя спэцыяльнасьці. 

На «міжнародныя адносіны» зьбіраюцца 191 чалавек, на «журналістыку» — 165, на «мытную справу» — 108 абітурыентаў.

Сумоўе праходзіць там жа, дзе і запіс. 

У астатніх навучальных установах жадаючых патрапіць на «адмысловыя спэцыяльнасьці» у разы меней. Так, у БДЭУ, дзе ідзе запіс на «дзяржаўнае кіраваньне» зарэгістраваліся 79 абітурыентаў. У Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва на «журналістыку» былі пададзеныя 23 заявы, на тую ж спэцыяльнасьць у Пэдагагічным — 14 заявы.

Запісацца на сумоўе яшчэ магчыма цягам тыдню — да 31 сакавіка

Працоўныя дні: з 9.00 да 15.00

Субота: з 9.00 да 14.00

Само сумоўе будзе праходзіць па агульнай чарзе, на кожнага абітурыента — па 10–15 хвілін. Прыкладны час, калі трэба прыйсьці на сумоўе, не пазначаецца.

За гэты час камісія, што будзе складацца з аднаго з прарэктараў альбо дэкану, прафэсараў, дацэнтаў, выкладчыкаў, псыхолягаў, сацыяльных пэдагогаў і іншых супрацоўнікаў ВНУ, а таксама кваліфікаваныя спэцыялісты адпаведных галін эканомікі і сацыяльнай сфэры, здолее ацаніць асабістыя і дзелавыя якасьці, здольнасьці і матывацыю да навучаньня па абранай спэцыяльнасьці.

Уні Вера 15:16, 17/03/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.