5 з 1153 абітурыентаў не атрымалі рэкамэндацыяў на прафсумоўі у БДУ 5 красавіка

Не прыйшлі на прафсумоўе 5 красавіка 103 чалавекі, якія запісаліся ў БДУ. Сярод пяці неатрымаўшых рэкамэндацыю студэнтаў трое жадалі паступаць на «правазнаўства», адзін — «міжнародныя адносіны» і адзін — на «журналістыку».

 

На 5 красавіка на прафсумоўе ў БДУ зарэгістраваліся 1 256 абітурыентаў (адпаведна, явіліся 1 153, рэкамэндацыі атрымалі 1 148 чалавек — 99,57% тых, хто прыйшоў). Усяго ў БДУ на прафсумоўе запісаліся больш за 3 500 абітурыентаў, жадаючых стаць мытнікамі, журналістамі, дыпляматамі і юрыстамі — гэта болей за траціну ўсіх запісаўшыхся па Беларусі.

У БДУ сфармаваныя 33 камісіі, у складзе якіх — выкладчыкі ВНУ, кіраўнікі прадпрыемстваў, псыхолягі і сацыяльныя пэдагогі.

5 красавіка праходзіў прафсумоўе і адлічаны з журфаку студэнт Франак Вячорка. Ён і стаў тым адзіным студэнтам, які не атрымаў рэкамэндацыі па спэцыяльнасьці «журналістыка».

Прафсумоўі ў БДУ адбудуцца таксама 12 і 19 красавіка. Тыя, хто з паважлівай прычыны ня здолеў явіцца ў прызначаны дзень, змогуць пагутарыць з камісіяй 30 красавіка.

Абітурыенты праходзілі прафэсійна-псыхалягічныя сумоўі і ў іншых ВНУ краіны.

SlaDa 13:02, 07/04/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0616 seconds.