Рэктары менскіх ВНУ адмовіліся прымаць на вучобу Франака Вячорку

Франак вучыўся на бюджэтным дзённым аддзяленьні факультэта журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці «інфармацыя і камунікацыя». У лютым 2008 года ён быў адлічаны з трэцяга курса загадам рэктара Васіля Стражава з фармулёўкай «за акадэмічную непасьпяховасьць». Афіцыйнай падставай для адлічэньня стала незьяўленьне на два экзамэны, якія Вячорка прапусьціў з-за таго, што быў затрыманы міліцыяй падчас акцыі пратэсту і адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт.


Здымак з суда Вячоркі супраць БДУ ў 2008-м

Варта адзначыць, што Вячорка быў адным зь лепшых студэнтаў курса: яго сярэдні бал пры адлічэньні складаў 8,7.

Агулам Франак восем разоў спрабаваў аднавіцца ў БДУ, але атрымліваў нязьменную адмову. Не атрымалася яму абараніць свае правы і ў судах.

За гэты час актывіст адслужыў у войску, аднак ільготы пры паступленьні і аднаўленьні ў ВНУ не далі плёну. Пасьля адмоваў з БДУ, Вячорка накіраваў лісты з просьбай аб залічэньні ў розныя ВНУ Менску.

«Ад кіраўнікоў трох ВНУ прыйшлі адмовы. Калі ў Белдзяржпэдунівэрсытэце мне адмовілі на падставе значнай розьніцы вучэбных праграм БДПУ і БДУ, то ў Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасьці адмову матывавалі адсутнасьцю месцаў, а ў Інстытуце сучасных ведаў — адсутнасьцю спэцыяльнасці „міжкультурныя камунікацыі“, хоць раней па тэлефоне паведамілі пра наяўнасьць такой спэцыяльнасьці ў гэтай ВНУ», — расказаў Вячорка БелаПАН.

Адказаў з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце і Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры і мастацтваў не было.

Падрабязьней — БелаПАН

11:00, 20/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.