Папрактыкавацца ў «выдуманым» Міжнародным крымінальным судзе

Студэнтаў унівэрсытэтаў з усяго сьвету запрашаюць да ўдзелу ў пятым праекце па мадэляваньні Міжнароднага крымінальнага суда, які пройдзе 2–7 сакавіка 2011 году ў польскім Кшыжаве. Па задумцы Kreisau-Initiative Berlin студэнты, папярэдне разьмеркаваўшы паміж сабой ролі судзьдзяў, абароны і абвінавачваньня, падзеляцца на групы для наступнага расьсьледаваньня выдуманай судовай справы.

Прафэсійныя трэнэры акажуць камандам дапамогу ў падрыхтоўцы і рэалізацыі змадэляванага судовага паседжаньня. Студэнты-журналісты ў складзе прэс-групы будуць паведамляць пра тое, што адбываецца ў судзе таксама пад кіраўніцтвам трэнэра. Матэрыял можна аформіць як у выглядзе тэлевізійнага рэпартажу, так і ў якасьці газэтнага артыкула. Таксама ў ходзе праекту заплянаваныя дыскусіі са спэцыялістамі ў галінах правоў чалавека, крымінальнага і гуманітарнага права.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца студэнты факультэтаў права, міжнародных стасункаў або журналістыкі. Кожны ўнівэрсытэт можа прадстаўляць адна група з 4–5 студэнтаў. Для каардынацыі падрыхтоўкі каманды мы раім знайсьці прафэсара ў сваім унівэрсытэце.

Жадаючых прыняць удзел у праекце просім дасылаць заяўкі на адрас lueders@kreisau.de (кантактная асоба — Nina Luders). Заяўка павінна ўтрымліваць імёны і кантактную інфармацыю прэтэндэнтаў, матывацыйны ліст і CV чальцоў каманды. Канчатковы тэрмін падачы — 17 студзеня 2011 г.

Кошт удзелу для студэнтаў зь Літвы — 60 еўра, з краін па-за ЭЗ (уключаючы Рэспубліку Беларусь) — 40 еўра. Арганізатары могуць часткова пакрыць дарожныя выдаткі для ўдзельнікаў з краін па-за ЕС.

Таксама запланавана правядзеньне бясплатных падрыхтоўчых сэмінараў, адзін зь якіх адбудзецца ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільнюс, Літва) з 19 па 21 лістапада 2010 года.

Кантактная асоба: Nina Luders, lueders @ kreisau.de, MICC — Model International Criminal Court

17:00, 18/10/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.