ТОП-10 месцаў, дзе ў Менску сьвяткуюць Хэлоўін

Набліжаюцца «чорныя» выходныя, калі клюбы-бары сьпяшаюцца прамяняць бляск на трэш, глямур на готыку. Halloween — гэта якраз тое сьвята, калі паспрабаваць на сабе вобраз эма ня сорамна, а заадно можна пакарыстаць усе радасьці касмэтыкі незалежна ад полу. Каб сустрэць Halloween ва ўсеўзбраеньні, патрэбныя тры рэчы: гарбуз — чым большы, тым лепей; касьцюм — чым страшнейшы і ярчэйшы, тым лепей; кампанія — чым сьмялей і авантурней, тым лепей. А вось куды падацца кампаніі ці адзінокаму «зомбі», у нашым аглядзе 10 тэматычных івэнтаў.

Сьвяткаваньні расстаўляем прыблізна па часе — усе яны пройдуць 30 і 31 кастрычніка. Такім чынам, склаўшы ўласны «чорны» маршрут, можна пасьпець і на некалькі паці.

ТОП-10 прапановаў на Halloween'2010


SHUKI 2010. Gothic Halloween
30.10, 15.00–21.00, Арыён
Першы фэстываль японскага року ды яшчэ і зь містычным хэлоіўнскім настроем — гучыць як мінімум цікава. У праграме чакаецца конкурсная частка: касплей-шоў, пастаноўкі, караоке (па-японску?), фан-арт, конкурс лаліт, відэа-арт. А таксама будзе j-rock’n’gothic канцэрт. На імпрэзе чакаюцца госьці зь Японіі!
Інфа: +37533 6710888, +37525 7220466

Дзень усіх перакладчыкаў
30.10, 16.00, кнігарняЎгалерэі
Хэлаўін у межах Літаратурных чытаньняў з ПрайдзіСветам адзначаць сваім шабасам беларускія перакладчыкі. Сярод запрошаных — Лявон Баршчэўскі, Алесь Разанаў, Зьміцер Колас, Ганна Янкута, Сяргей Сматрычэнка, Павал Касьцюкевіч, Віталь Рыжкоў, Вера Бурлак, Марына Казлоўская, Алеся Башарымава, Юля Цімафеева. А таксама віртуальныя сюрпрызы ад перакладчыкаў з чужыны. Вядоўца — Андрэй Хадановіч. Ня бойцеся перакладчыкаў. Яны харошыя.

Hаlloween у Замку
30.10, 17.00 — 6.00, «Рыцарскі замак» ў 25 хвл. язды ад Менску
Начная вечарына пройдзе за горадам у кірунку Лагойску, арганізаваны адмысловы транспарт з аўтавакзалу «Маскоўскі». Усё дзейства разгорнецца на двух сцэнах: галоўнай і ў каміннай залі. У праграме гурты: Otheros, «Неизвестный маршрут», «Aстения», Borealis, Re1ikt, Symphonica, Symphony of Seven, The Storm, Clan + Nightside glance, «Заповет», Irdorath. Апроч музыкі хапае ўсяго: нэонавае шоў, конкурсы, бітва на падушках, фотакуток ды інш.
Кошт: 25.000 (у касьцюмах), 30.000, інфа: +37529 3104620, +37529 1196338.


Block party Halloween
30.10, 22.00, Малако
Хэлоўін у стылі дыска? У Малацэ толькі так. Музыка: hip-hop, disco, soul, boogaloo, fusion. Dress-code: old-school hip-hop, disco, Miami vice. Адмысловы госьць: Schmoltz з Горадні. DJ & Homies: G100f, fireandash, The Incredible 1–2.
Кошт: 20.000, 10.000 — калі ў касьцюме.

Halloween Retro Party
30.10, 23.00, Графіці
Традыцыйная хэлоўін рэтра паці з DJ Ezhaka, Lunniy Malchik, Oksanushka & тэатар EYE.
Кошт: у касьцюмах 25.000 (віскі-кола ці ром-кола ў падарунак), без касьцюма — 30.000. Інфа: +375 (29) 77-999-18 / 17-999-18.

Rock’n’Hell Night
30.10, 23.00–6.00
Гарачая ноч у бары «Каёт» з гуртамі The Toobes, The Fantastiques, The Blackmail і (!)
hot go-go girls from hell. Плюс рок’н’рольны ды-джэй сэт ад Някрасава. Фэнам тубсаў быць асабліва ўважлівым — уваход толькі тым, каму 18+.
Кошт: 30.000, інфа: +375 33 6043089, +375 29 5678017.

5 год Metallfront.org — разьвітальны канцэрт
31.10, 19.00, Рэактар
Адпаведнага «хэлоўінскага» настрою дадае анонс — па ўсім выглядае, гэта будзе апошні дзень народзінаў парталу. Аднак магутныя мэталёвыя сэты яўна не дадуць панастальгаваць. У праграме гурты: Solarward, Exist-M, Out Of Yesteryear, Imprudence, Id Vision.
Квіткі: 20.00 — 35.00, інфа: +37529 6646097, +37529 5646097.

Halloween Show
31.10, 19:00, R-Club
Тры маладых менскіх гурта Tok Rukoo, Zveno і Rockkeepers гатовыя выкласьціся на ўсе сто, каб гэты Хэлоўін запоўніўся публіцы надоўга. Усё дзейства будзе суправаджацца здымкамі на відэа, фаер-шоў, а ролю Графа Дракулы Ночы выканае VJ Віталь Маліноўскі. «Тэхна-рок ад Stealth і начное танцавальнае буйства ад Dj Anubis прымусяць танчыць нават „самую ленивую тыковку“!» — абяцаюць арганізатары.
Кошт: 15.000 — 17.000. Касьцюм — па жаданьні, будзе конкурс. Інфа: +37529–1797773.


Вечарына «Каралева праклятых»
31.10, 21.00 — 0.00, «Піўная гісторыя»
Вечарына пройдзе ў стылі таго самага любімага многімі фільма «Каралева праклятых». У праграме: фрык-шоў ад гурта Faction, лепшыя рок-кавэры ад Mushrooms Band, анатамічныя free-cocktails і сюрпрызы ад самой Каралевы. Пасьпей замовіць столік… пакуль столік не замовіў цябе! :)
Кошт: 10 000, інфа: (029) 143 21 56.

Флэшмоб-хваля на Хэлоўін
Камароўка, Няміга, Кастрычніцкая
5 флэшмобаў за паўдні, і не па клюбах, а наўпрост на вуліцах Менску — гэта самы сапраўды Хэлоўін. Зомбі на Камароўскім рынку, аматары чорных жартаў у тралейбусах, гульні, дэфіле насупраць Макдаку і ляжачыя «мерцьвякі» на Кастрычніцкай. Хочацца, каб было што распавесьці ўнукам? Вэлкам у падрабязнасьці і сустрэнемся на вуліцах гораду!

Halloween

tarka 10:00, 28/10/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.