Падлеткавыя 90-я і Бжорк
У архіважным для нашае краіны 1994 годзе, якраз калі мы адначасова рыхтаваліся паціху да «дарослага і сур’ёзнага жыцьця» ды бязглузда завісалі на флэтах сяброў-сябровак (бацькі ж адчальвалі на лецішчы), неяк на адну з такіх паці трапiў альбом з назвай Debut ісьляндзкай сьпявачкі Björk. Зараз я разумею, што тады асаблівага фурору ён не зрабiў, але гэтая дзяўчына тады ўсё ж зьдзівіла.
→…«Дэклярацыя незалежнасьці» Bjork раззлавала Кітай і Сэрбію

Песьня Declare Independence ісьляндзкай сьпявачкі Bjork за некалькі апошніх дзён пасьпела раззлаваць улады Сэрбіі і Кітая. У пачатку сакавіка на канцэрце ў Японіі Bjork гучна падтрымала незалежнасьць Косава, а пазьней у Шанхаі ў часе выкананьня гэтай песьні пракрычала «Тыбет! Тыбет!».
→…Канцэрт Bjork: сьвядомасьць рассыпаецца
Зусім ня кожнаму вядома, што выраз «туманны Альбіён» тычыцца ня толькі загадкавых берагоў Вялікабрытаніі, але і ня меней загадкавай сталіцы Галяндыі Амстэрдаму. І ўсё таму, што менавіта тут, на радзіме Ван Гога і Вэрмэра, у краіне, дзе на кожнага жыхара прыходзіцца па ровары – менавіта тут, у Амстэрдаме магчымы неверагодныя канцэрты-фэсты, здольныя сумяшчаць у сябе і якасную музыку, і ўсе магчымыя радасьці, вядомыя сучаснаму чалавеку.
→…