Аўтаспынам у Нідэрлянды

Ускраіна Варшавы. Далёка на гарызонце блішчаць маланкі. Па шумнай неасьветленай трасе на поўдзень, нягледзячы на позьні час, шчыльная плынь машын. Мы на ўзбочыне шашы, сярод бясконцых зачыненых гіпэрмаркетаў і складоў шукаем месца пад намёт. Хаця мне падаецца, што ставіць намёт пад адкрытым паветрам тут небясьпечна, у маёй спадарожніцы няма ніякіх сумневаў: позна і час спаць. Так завяршаецца першы дзень аўтаспыннага падарожжа Менск-Амстэрдам.

→…
26.10.2010
Алесь Герасіменка

«Хата Рабіно» — месца, дзе няма часу


У пакоі, які нагадвае звычайную студэнцкую здымную кватэру, сядзяць паўтара дзесяткі чалавек. Наперабой зь венскімі сымфоніямі гучыць няўцямны бэльгійскі альтэрнатыўны рок. Пакой, абвешаны такім ж альтэрнатыўным мастацтвам і шыльдамі, што звычайна выкарыстоўваюць спыншчыкі, каб паказаць кіроўцам, куды едуць: «Лісабон», «Амстэрдам», «Анкара», — напаўняе італьянская, галяндзкая, беларуская і эстонская гаворка. Увесь гэты лінгвістычны разнабой ачольвае ангельская. Так пачынаецца звычайная вечарына ў адным з самых цікавых вандроўных месцаў сучаснага Амстэрдаму Casa Robino.

→…
20.09.2010
Алесь Герасіменка

«Чувакі, вы ў Амстэрдаме. Так трэба!»

З дынамікаў чорнага кабрыялету «Пэжо» гучыць «Human» The Killers. На словах «clear your heart» машына ўяжджае ў Амстэрдам. Малады мэнэджэр кампаніі Алькатэль Джордж вязе нас з Гаагі, дзе працуе і дзе мы застопілі яго ля самога галоўнага вакзалу сталіцы Нідэрляндаў. Ён дастае вялізны неахайна зматаны касяк, зь якога тырчаць зялёныя кавалкі травы, запальвае яго і робіць зацяжку. Я сяджу справа ад яго. Трымаючы стырно левай рукой, правай ён перадае мне касяк, падпяваючы «кілерсам»: «Чувакі, вы ў Амстэрдаме. Так трэба!»

→…
15.09.2010
Алесь Герасіменка

Эўрапейскае спаборніцтва маладых відэа-мастакоў: здымі відэа і едзь у Амстэрдам!

Эўрапейскае спаборніцтва маладых відэа-мастакоў: здымі відэа і едзь у Амстэрдам!

Калі табе яшчэ ня споўнілася 26 і ты здымаеш цікавае відэа нават проста на мабільны тэлефон — ёсьць магчымасьць паехаць у Амстэрдам за ўзнагародай. Там 3-5 ліпеня будзе адбывацца StrangerFestival. Па нашай інфармацыі, арганізатары вельмі чакаюць удзельнікаў зь Беларусі. Але трэба пасьпяшацца, бо дэдлайн — праз тыдзень.

→…
08.05.2008
vojur

Канцэрт Bjork: сьвядомасьць рассыпаецца

Зусім ня кожнаму вядома, што выраз «туманны Альбіён» тычыцца ня толькі загадкавых берагоў Вялікабрытаніі, але і ня меней загадкавай сталіцы Галяндыі Амстэрдаму. І ўсё таму, што менавіта тут, на радзіме Ван Гога і Вэрмэра, у краіне, дзе на кожнага жыхара прыходзіцца па ровары – менавіта тут, у Амстэрдаме магчымы неверагодныя канцэрты-фэсты, здольныя сумяшчаць у сябе і якасную музыку, і ўсе магчымыя радасьці, вядомыя сучаснаму чалавеку.

→…
17.07.2007
Віка Ysama

Унівэрсытэт Амстэрдаму - усё для студэнта альбо халява ня пройдзе!

Даша Слабчанка накіравалася ў легендарны Амстэрдам ня толькі дзеля адпачынку, а ў тым ліку каб падзяліцца сваімі ўражаньнямі з наведнікамі studenty.by, якія гэтым летам паехалі скараць не замежныя прасторы, а бацькоўскія палеткі ці офісныя памяшканьні Менску ў пошуках працы.

→…
14.08.2006
Даша Слабчанка

Галяндыя вачыма беларускай студэнткі

Ня маеце магчымасьці зьезьдзіць у Галяндыю? Нічога! Вы маеце ўнікальную магчымасьць паглядзець на сьвет Галяндыі вачыма беларускай студэнткі Касі Сарокінай, якая правядзе тры тыдні ў іншым баку Эўропы. Свае пажаданьні нашай вандроўніцы (ці просьбы ;) можна дасылаць ёй прыватным паведамленьнем.→…
01.08.2005
Кася Сарокіна

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0797 seconds.