«Хата Рабіно» — месца, дзе няма часу


У пакоі, які нагадвае звычайную студэнцкую здымную кватэру, сядзяць паўтара дзесяткі чалавек. Наперабой зь венскімі сымфоніямі гучыць няўцямны бэльгійскі альтэрнатыўны рок. Пакой, абвешаны такім ж альтэрнатыўным мастацтвам і шыльдамі, што звычайна выкарыстоўваюць спыншчыкі, каб паказаць кіроўцам, куды едуць: «Лісабон», «Амстэрдам», «Анкара», — напаўняе італьянская, галяндзкая, беларуская і эстонская гаворка. Увесь гэты лінгвістычны разнабой ачольвае ангельская. Так пачынаецца звычайная вечарына ў адным з самых цікавых вандроўных месцаў сучаснага Амстэрдаму Casa Robino.

→…
20.09.2010
Алесь Герасіменка

The Hospitality Сlub - Клюб Гасьціннасьці

«Шмат месца не займаю, аддзячу чым змагу». Што б вы адказалі на такі просты ліст ад невядомага? Для сяброў адной з самых цікавых сеціўных суполак The Hospitality Сlub адказ відавочны: «Прыяжджай!» 

→…
12.03.2007
Алесь Герасіменка

СКВОТ: выспа свабоды ў вялікім горадзе

Здолелі б жыць у закінутым доме ды яшчэ й нелегальна? Большасьць людзей марыць пра ўласны жыльлёвы куточак. А ёсьць людзі, якія жывуць у сквотах. П’ю лагодна-цёплую гарбату, хутаюся ў футра. Рукі мерзнуць, аднак… І усё ж неверагодна радасна! Бо я ў самым сапраўдным СКВОЦЕ - маленькай высьпе анархіі ў горадзе Варшава. 

→…
16.02.2007
Полі

Гаспадарчы тазік як транспартны сродак ці айда на горку!

Трэці год узімку на адным з маскоўскіх схілаў ладзяцца спаборніцтвы па гонках на гаспадарчых тазіках “Тазавы Downhill”. Ініцыятары такога экшну прапануюць усім скінуць з сябе офісны пыл і прысьвяціць адзін дзень сьмеху. 

→…
08.02.2007
tarka

Вялікія аўтаспынныя адкрыцьці Антона Кротава

Калі вы думаеце, што час вялікіх вандровак і адкрыцьцяў сышоў у нябыт, вы мала ведаеце пра сучаснасьць. Бо сярод нас жыве ня мала людзей, якія кожнае лета па-новаму адчыняюць мясьціны нашай цудоўнай плянэты. Яны пускаюцца, як з першага погляду падаецца, у зусім бязглуздыя вандроўкі, маючы мінімальную колькасьць грошаў, ведаючы шэсьць словаў кожнай мовы краінаў са свайго прыкладнага маршруту, ды вялікую прагу да прыгодаў і адкрыцьцяў, прынамсі для самога сябе, а можа і для людзей, з якімі яны сустрэнуцца на шляху.

→…
12.01.2007
Алесь Bezuher

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0614 seconds.