Зацалованая Францыя: kiss mob Bordeaux

Нядзеля 13 лютага. Народ знаходзіцца ў чаканьні Дня Сьвятога Валянціна. Нехта выдумвае, чым парадаваць каханага ці каханую, іншыя спрабуюць згладзіць праблемы ў стасунках, для кагосьці Сьвята ўсіх закаханых — нагода пазнаёміцца з новым чалавекам. Але жыхары Бардо ў сваёй сукупнасьці вырашылі надаць сьвяту алімпійскі характар. 

Яшчэ ў канцы студзеня яны абвесьцілі, што гэтым разам на набярэжнай Бардо будзе пастаўлены рэкорд сьвету па колькасьці пацалункаў у жывым ланцугу. Запрашэньні да ўдзелу былі распаўсюджаны праз сацыяльныя сеткі, абвяшчаліся па радыё. І рэкорд атрымаўся! 835 пацалункаў! Цяпер засталося толькі дачакацца, каб камісія, што ўносіць рэкорды ў кнігу Гінэса, пагадзілася з атрыманымі вынікамі. Але гутаркі аб фальсыфікацыі быць ня можа. Youtube таму сьведка;)

Мінулы рэкорд сьвету налічваў 564 пацалункі і быў зафіксаваны таксама на паўднёвым захадзе Францыі (Saint-Trojan) ў кастрычніку 2010. Такім чынам, Францыя захоўвае за сабой свой імідж рамантычнай краіны каханьня. …і пацалункаў!

Цалуйцеся на здароўе! ;)

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.