Дажынкі для Саўкі ды Грышкі: героі Вольскага выпусьцілі плыту

Гэты Вольскі, скажу я вам, зусім звар'яцеў. Шаленства палёту ягонай думкі ўжо яўным чынам чулася ў песьні «Менск і Мінск». Калі памятаеце, тады ён параўноўваў сучасны, вытрыманы ў дзяржаўна-ідэалягічных межах МІнск з колішнім старажытным ды цяперашнім для акрэсьленай групы беларускамоўных мальцоў МЕнскам. Тады, у 2007-ым, прагучала : «Падваеньне асобы зрывае нам дах». І Лявон паехаў дахам далей: год таму ў няўседлівага на адным месцы музыкі нарадзіўся праект «Саўка ды Грышка».
→…Зацалованая Францыя: kiss mob Bordeaux
Нядзеля 13 лютага. Народ знаходзіцца ў чаканьні Дня Сьвятога Валянціна. Нехта выдумвае, чым парадаваць каханага ці каханую, іншыя спрабуюць згладзіць праблемы ў стасунках, для кагосьці Сьвята ўсіх закаханых — нагода пазнаёміцца з новым чалавекам. Але жыхары Бардо ў сваёй сукупнасьці вырашылі надаць сьвяту алімпійскі характар.
→…