Дажынкі для Саўкі ды Грышкі: героі Вольскага выпусьцілі плыту

Гэты Вольскі, скажу я вам, зусім звар'яцеў. Шаленства палёту ягонай думкі ўжо яўным чынам чулася ў песьні «Менск і Мінск». Калі памятаеце, тады ён параўноўваў сучасны, вытрыманы ў дзяржаўна-ідэалягічных межах МІнск з колішнім старажытным ды цяперашнім для акрэсьленай групы беларускамоўных мальцоў МЕнскам. Тады, у 2007-ым, прагучала : «Падваеньне асобы зрывае нам дах». І Лявон паехаў дахам далей: год таму ў няўседлівага на адным месцы музыкі нарадзіўся праект «Саўка ды Грышка».
→27.06.2011
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
