Віртуальная рэвалюцыя ў асобна ўзятым браўзеры

У дагонку чарговым угодкам гістарычнай даты 19 верасня 1991 году прыняцця Вярхоўным Саветам РБ дзяржаўнасці бел-чырвона-белага сцягу і герба Пагоні, распавядаем пра пашырэнне для браўзераў, якое дазваляе не ўстаючы з-за кампутара зрабіць маленькую рэвалюцыю. Прынамсі віртуальную, у межах свайго манітора.

Мінскі праграміст распрацаваў пашырэнне да папулярных браўзераў, якое аўтаматычна змяняе чырвона-зялёнае пазначэнне Беларусі на шэрагу сайтаў на больш прыемны воку «бел-чырвона-белы нябесны вольны смелы».

Пашырэнне «Правільны сцяг» сцяг існуе ўжо болей за год. Яно можа парадаваць карыстальнікаў браўзераў Chrome, Firefox, Opera.

Усталяваўшы яго, карыстальнік убачыць замест чырвона-зялёных сімвалаў навакольнай рэальнасці гістарычныя сімвалы Беларусі на цэлым шэрагу сайтаў сеціва. І шэраг гэты папаўняецца паводле новых запытаў.

«Хацелася б ад карыстальнікаў чуць пра іншыя сайты, на якіх трэба  зрабіць праўку. Пакуль што 99% сайтаў знайшоў я сам», — заклікае аўтар пашырэння Павел Шут.

Ён адзначае, што карыстальнікі ставяць яго твору палярныя адзнакі: або 1 або 5.

Павел гаворыць, што пакуль не плануе ўключаць падтрымку сайту president.gov.by.

 «Гэты сайт патрабуе больш каардынальнага ўмяшання, прычым не толькі праграмісцкага» — тлумачыць Павел.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0575 seconds.