Дзень Сьвятога Патрыка ў Менску

Дзень Сьвятога Патрыка — самае вядомае ірляндзкае сьвята ў сьвеце, якое адзначаецца ў Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, некаторых правінцыях Канады і паўсюль, дзе ёсьць прадстаўнікі ірляндзкай дыяспары. Сьвята ня першы год адзначаецца і ў Менску.
→Дзень Сьв.Патрыка пад кельцкія матывы ад Cruachan

Міжнародны дзень Ірляндыі, сьвята вясны, піва і гучных народных гуляньняў у Менску адзначыцца канцэртам гурта Cruachan. Ірляндзкія фольк-мэталісты выступяць у нас упершыню, а падтрымаюць іх і сьвяткаваньне Дня Сьвятога Патрыка ў «Re:public» украінцы Kroda і беларусы «Стары Ольса».
→Менскі Дзень сьвятога Патрыка: па праспэкце ў клюб

Чарговае сьвяткаваньне Дня сьвятога Патрыка выявіла рост колькасьці цікаўных ірляндзкай культурай беларусаў і нежаданьне гарадзкіх уладаў бачыць на вуліцах сьцягі і шэсьці, прысьвечаныя Ірляндыі.
→Па Менску ў пошуках Сьвятога Патрыка
Каля паўсотні прыхільнікаў ірляндзкай культуры разам з сапраўдным ірляндцам прайшлі ўчора па вуліцах Менску, такім чынам прадэманстраваўшы, што і ў Беларусі таксама жыве памяць аб сьвятым Патрыку і зялёным трылісьніку. Скончылася шэсьце, па даўняй беларускай традыцыі, сустрэчай з амапаўцамі.
→«Рэактар» на хуткіх ірляндцах
Гурты «Ragneda» і «Bassdance» зладзілі ірляндзкую вечарыну ў клюбе «Рэактар». Трэба быць вельмі таленавітым і самаўпэўненым, каб з такой ступеньню раскручанасьці і маштабам рэклямнай кампаніі запоўніць у пятнічны вечар «Рэактар». На канцэрт, як таго і варта было чакаць, прыйшлі менскія адэпты ірляндзкай культуры, а таксама інтэлігентныя маладыя людзі ў акулярах.
→