Дзень Сьв.Патрыка пад кельцкія матывы ад Cruachan

Міжнародны дзень Ірляндыі, сьвята вясны, піва і гучных народных гуляньняў у Менску адзначыцца канцэртам гурта Cruachan. Ірляндзкія фольк-мэталісты выступяць у нас упершыню, а падтрымаюць іх і сьвяткаваньне Дня Сьвятога Патрыка ў «Re:public» украінцы Kroda і беларусы «Стары Ольса».

Ірляндцы Cruachan (Круахан) у шматлікіх музычных энцыкляпэдыях адзначаюцца як адныя з першых сучасных рок-гуртоў, хто пачаў спалучаць кельцкую народную музыку і сучасны цяжкі рок. З часоў выдадзенага ў 1995 годзе дэбютнага альбома гурт пасьпяхова перапеў шматлікія ірляндзкія міты, легенды і народныя песьні, і да сусьветна вядомых сымбаляў Ірляндыі (вясновае сьвята Сьвятога Патрыка, лісьцік канюшыны і піва Гінэс) многія людзі ўжо адносяць вясёлыя вечарынкі пад завадную музыку Cruachan.

У музыцы гурта эфэктна спалучаюцца завадныя мэлёдыі, дуды, лірыка кельцкага фальклёру і драйв, энэргетыка сучаснага рок-н-ролу, што асабліва выйгрышна гучыць у жывым выкананьні на канцэртах.

За апошняе дзесяцігодзьдзе музыкі Cruachan пасьпяхова адыгралі тры гастрольных туры па Расіі і Ўкраіне. І толькі цяпер адбудзецца іх першы візыт у Беларусь.

Канцэрт пройдзе 16 сакавіка 2012 году (пятніца). Пачатак у 18.30, клюб «RE:PUBLIC» (Менск, вул. Прытыцкага, 62). Даведкі і замова квіткоў: +375 25 6169179. Кошт квіткоў: 120 000 – 200 000 рублёў.

14:00, 04/03/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0674 seconds.