Дзень Сьвятога Патрыка ў Менску

Дзень Сьвятога Патрыка — самае вядомае ірляндзкае сьвята ў сьвеце, якое адзначаецца ў Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, некаторых правінцыях Канады і паўсюль, дзе ёсьць прадстаўнікі ірляндзкай дыяспары. Сьвята ня першы год адзначаецца і ў Менску.

Аб жыцьці героя сьвята – таго самага Сьвятога Патрыка, які лічыцца Сьвятым апекуном Ірляндыі, вядома ня так і шмат. Ён нарадзіўся верагодна ў Уэльсе (па некаторых зьвестках у Шатляндыі) ў сям’і сьвятара прыблізна ў пятым стагодзьдзі.

Вось што яшчэ распавядаюць. Ва ўзросьце шаснаццаці яго выкралі і зьвезьлі на ірляндзкую выспу нявольнікам. Згодна зь легендай праз шэсьць гадоў працы пастухом, ён пачуў голас Бога, які сказаў яму, што ён хутка вернецца дадому і на заходнім беразе Ірляндыі яго ўжо чакае човен. Ён праехаў сто міль, прыбыў на заходні бераг, дзе сапраўды знайшоў човен. Пасьля вяртаньня на радзіму, Патрык зрабіўся царкоўным служачым і вярнуўся ў Ірляндыю ўжо ў якасьці біскупа. Ахрысьціў тысячы людзей, абярнуў шмат у сваю веру, у тым ліку і каралеўскіх сыноў ды памёр 17 сакавіка, у дзень, у які традыцыйна пачынаючы зь семнаццатага стагодзьдзя і прынята ўзгадваць Сьвятога апекуна Ірляндыі.

А з 1996 году ўлады Ірляндыі пачалі ладзіць фэстываль у Дзень Сьвятога Патрыка, які доўжыцца ад дзьвюх да чатырох дзён. Абавязковым атрыбутам сьвята зьяўляюцца прадметы вопраткі зялёнага колеру і трылісьнік — расьліна сымбалізуе Сьвятую Троіцу. Па ўсім сьвеце сьвята суправаджаецца вясёлымі ірляндзкімі песьнямі, танцамі ды добрым настроем.

У Менску сьвята таксама мае папулярнасьць. А ў папярэднія гады моладзь у зялёным нават ладзіла адпаведныя шэсьці ў самым цэнтры гораду.  

Сёньня сьвята ў самым разгары. Прапануем некалькі варыянтаў, куды можна далучыцца павесяліцца з нагоды Дня Сьв. Патрыка ў Менску гэтым вясеньнім суботнім вечарам. 

Дзень Сьвятога Патрыка ў LOFT cafe

Арганізатары абяцаюць ірляндзкія песьні, майстар-клясы па ірляндзкіх танцах і жывую музыку ад гуртоў Ejrut, Ceilidh Ceol, Ulster і Хортица. Сьвята з такой самай праграмай працягнецца 18 сакавіка ў пабе «Лисья нора».

17 сакавіка, LOFT cafe Пачатак: 18:00 Кошт квіткоў: 45 000
18 сакавіка, паб «Лисья нора» Пачатак: 19:00 Кошт квіткоў: 45 000

* * * * *

Irish party у Монкафэ

Наведвальнікі атрымаюць магчымасьць пакаштаваць традыцыйнага ірляндзкага Гінэса, патанчыць пад музыку The Real Jazz Band, DJ's I.F.U. / NERV / GURAMI / DEEM. Для ўзмацненьня ірляндзкай атмасфэры арганізатары просяць апрануцца хлопцам у кілты, а дзяўчатам апрануць паболей зялёнай вопраткі. 17 сакавіка, пачатак: 19.30.

* * * * *

Дзень Сьв. Патрыка 2012 у R-Club. Новая вера Старажытнай зямлі

Якраз спаўняецца 5 год «Тэрыторыі гульні», і свой юбілей яны прынагодзілі да Дня Патрыка. У папярэднія гады іх сьвята трымалася на наступных кітах: нязьменная дата — менавіта ў дзень памяці Паітрыка 17 сакавіка; нязьменны вядучы і дынамічная тэма ірляндзкай гісторыі і жорсткага побыту. Так будзе і сёньня. Уваход: 60 000, зь іх на 20 000 можна ўзяць напой на бары. Сьвята мусіла пачацца ў 16.00.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0599 seconds.